Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лошыцы зьнік памятны крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору


Мітынг памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ля крыжа ў Лошыцы, 2009 год. Архіўнае фота
Мітынг памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ля крыжа ў Лошыцы, 2009 год. Архіўнае фота

Тэлеграм-канал @spadczyna паведаміў, што ў Лошыцкім яры больш няма памятнага крыжа ахвярам бальшавіцкага тэрору, які быў створаны Міколам Купавам і пастаўлены на месцы меркаванага пахаваньня забітых у 1930-я гады.

Драўляны чатырохканцовы крыж вышынёй 5 мэтраў паставіла ў 90-я гады менская Сьвіслацкая Рада Беларускага народнага фронту. Да яго прыходзілі людзі, каб ушанаваць памяць ахвяраў рэпрэсій, а Лошыцкі яр быў адным зь месцаў, дзе праводзіліся акцыі на Дзяды.

  • Афіцыйных раскопак у Лошыцкім Яры ўлады не праводзілі. Пра тое, што ў гэтым месцы карнікі НКВД у 1930-я гады расстрэльвалі людзей, згадвалі тутэйшыя жыхары.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG