Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «сьпіс экстрэмістаў» уключаныя Вераніка Цапкала, Вольга Карач і Анатоль Котаў


У пералік «асобаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», 1 лістапада дадалі яшчэ 24 чалавек.

Цяпер у дакумэнце, які знаходзіцца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4618 пазыцыяў, піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

Сярод унесеных у сьпіс — 9 палітвязьняў: Уладзімер Парашкоў, Ірына Такарчук (маці былой палітзьняволенай Вольгі Такарчук), Анатоль Чурыкаў, Ільля Лукашэнка, Аляксандар Рудкоўскі, Сяргей Скробат, Аляксандар Малькоў, Юры Гусейнаў, Ігар Шыманчык.

Уключаны ў сьпіс экстрэмістаў Аскер Алахвердзіеў прымусова лечыцца ў псыхіятрычным стацыянары з узмоцненым назіраньнем, праваабаронца Алена Масьлюкова знаходзіцца за мяжой. Масьлюкову асудзілі завочна на тры гады пазбаўленьня волі па ч. 1 і 2 ст. 361-4 КК (іншае садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці; тое ж дзеяньне, учыненае паўторна). У адносінах да яе крымінальная справа разглядалася ў рамках спэцвядзеньня.

Таксама да экстрэмістаў прылічаныя палітыкі Вераніка Цапкала, Анатоль Котаў, Яўген Вільскі, актывістка Вольга Карач, архітэктар Вадзім Дзьмітранок, прыгавораныя завочна ў ліпені 2024 году да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

Усе фігуранты прызнаныя вінаватымі паводле арт. 357 (змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэксу.

У астатніх сямі ўключаных у сьпіс «экстрэмістаў» судзімасьць не пагашаная. Гэта Натальля Варабей, Вольга Фралова, Валянціна Крыштапенка, Аляксандар Мартысевіч, Кірыл Казлоўскі, Вікторыя Пашкевіч, Аляксей Гайдашоў.

Фінансавыя апэрацыі асоб, уключаных у «сьпіс экстрэмістаў», кантралююцца «з мэтай прадухіленьня легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаваньня экстрэмісцкай дзейнасьці».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG