Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Лёндане адхіліў пазоў беларуска-расейскай кампаніі Synesis аб скасаваньні накладзеных на яе санкцый


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд у Лёндане не задаволіў пазоў беларуска-расейскай IT-кампаніі Synesis (зарэгістраваная ў расейскім інавацыйным цэнтры «Сколкава») супраць МЗС Вялікай Брытаніі за накладзеныя на яе санкцыі, піша BPN.

У пастанове суду прадстаўленая пазыцыя пазоўніка. Кампанія спрабавала даказаць, што кіраўніцтва ня мела ўяўленьня, як створаная Synesis сыстэма распазнаньня асобаў Kipod выкарыстоўвалася ў Рэспубліканскай сыстэме маніторынгу грамадзкай бясьпекі ў Беларусі. У ёй заяўляецца, што ў распрацоўніка ніхто не пытаў дазволу на выкарыстаньне Kipod для ідэнтыфікацыі пратэстоўцаў. Адвакат кампаніі настойваў, што брытанскае МЗС увяло санкцыі, ня маючы доказаў адваротнага.

Судзьдзя абгрунтаваў адмову задаволіць пазоў тым, што зьнешнепалітычнае ведамства не было абавязанае мець доказы дачыненьня Synesis да сачэньня за пратэстоўцамі, яму было дастаткова «абгрунтаваных падазрэньняў».

Прааналізаваўшы шэраг матэрыялаў у беларускіх СМІ і апытаўшы бакі, судзьдзя прыйшоў да высновы, што ў МЗС Вялікай Брытаніі маглі быць «разумныя падставы для падазрэньняў» у дачыненьні да Synesis. Як адзначаецца ў пастанове, паводле некаторых сьведчаньняў, з дапамогай Kipod быў апазнаны палітвязень Мікалай Дзядок (10 лістапада 2021 году яго асудзілі на 5 гадоў пазбаўленьня волі па палітычна матываванай справе, ён знаходзіцца ў няволі з 11 лістапада 2020 году).

  • ТАА «Сінэзіс» — міжнародная тэхналягічная кампанія, заснаваная ў 2007 годзе ў Менску. Цяпер мае цэнтры распрацоўкі ў Менску і Маскве. Рэзыдэнт Беларускага парка высокіх тэхналёгій і расейскага інавацыйнага цэнтру Сколкава. Спэцыялізуецца на распрацоўцы плятформаў для кантролю грамадзкай бясьпекі і кіраваньня масавымі мерапрыемствамі, а таксама онлайн-гульняў, мабільных праграм і чат-ботаў.
  • Эўразьвяз увёў санкцыі ў дачыненьні да Synesis 17 сьнежня 2020 году ў сувязі з тым, што кампанія давала беларускім уладам сыстэмы відэаназіраньня з распазнаньнем твараў. Гэта расцанілі як датычнасьць да рэпрэсій, якія вядзе беларускі дзяржаўны апарат у дачыненьні да грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычнай апазыцыі.
  • На наступны дзень да санкцыяў Эўразьвязу далучылася Вялікая Брытанія.
  • 17 траўня 2022 году санкцыі супраць Synesis увяла Новая Зэляндыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG