Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Мікалая Казлова зьмясьцілі ў ШЫЗА


Мікалай Казлоў
Мікалай Казлоў

У Беларусі цяпер 1456 палітвязьняў, паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы заяўляюць, што палітзьняволеных нашмат больш.

Былы палітзьняволены Аляксандар Кабанаў паведаміў, што старшыню АГП Мікалая Казлова, які знаходзіцца ў калёніі, зьмясьцілі ў ШЫЗА:

«Мікалай Казлоў сустрэне Дзень Волі ў ШЫЗА, ён там да 26 сакавіка, тэрмін могуць падоўжыць... — напісаў у фэйсбук Аляксандар Кабанаў. — Ён пазбаўлены пасылак і перадач да 13 чэрвеня. Зьдзекі ў лукашэнкаўскай Беларусі сталі нормай жыцьця. Коля моцны, вытрымае. Я гэта ведаю».

  • Мікалай Казлоў — беларускі палітык, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. 6 жніўня 2021 году яго асудзілі на 3 месяцы арышту за разгалошваньне дадзеных сьледзтва ў справе Каардынацыйнай рады.
  • 27 ліпеня 2022 году яго зноў затрымалі разам зь іншымі сябрамі АГП. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы новай Беларусі» ў Менску ў 2020 годзе (арт. 342 КК). 3 лістапада Мікалаю Казлову прысудзілі 2,5 года калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG