Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная фэдэрацыя хакею працягнула адхіленьне зборных Беларусі і Расеі на сэзон 2023/24


Міжнародная фэдэрацыя хакею (IIHF) працягне сэзон чэмпіянату фэдэрацыі 2023/2024 без камандаў Расеі і Беларусі, гаворыцца ў прэс-рэлізе IIHF за 22 сакавіка.

На аснове дэталёвай ацэнкі рызыкаў, зьвязаных з рознымі глябальнымі праблемамі, рада Міжнароднай фэдэрацыі хакею вырашыла, што вяртаньне расейскай і беларускай камандаў назад у спаборніцтвы фэдэрацыі пакуль небясьпечна і што гэта ня будзе бясьпечна на будучы сэзон чэмпіянату IIHF 2023/2024, гаворыцца ў заяве Міжнароднай фэдэрацыі хакею.

Гэта адзначае, што абедзьве нацыянальныя каманды прапусьцяць чэмпіянат сьвету 2024 году ў Чэхіі.

  • У 2021 годзе Міжнародная фэдэрацыя хакею пазбавіла Менск права правядзеньня Чэмпіянату сьвету па хакеі 2021 году. У заяве арганізацыі гаварылася, што прычына такога рашэньня — немагчымасьць гарантаваць бясьпеку пры правядзеньні турніру. Такое рашэньне прынялі пасьля выбараў прэзыдэнта і пратэстаў і рэпрэсій у дачыненьні да грамадзян, якія выходзілі на мірныя мітынгі.
  • У лютым 2022 году Хакейная ліга чэмпіёнаў вырашыла не запрашаць каманды зь Беларусі да ўдзелу ў сэзоне 2022/23 году.
  • 27 траўня 2022 году з прычыны вайны ва Ўкраіне зборным Беларусі і Расеі забаранілі ўдзельнічаць у чэмпіянаце сьвету — 2023.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG