Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вашынгтоне стартуе пяты Форум Каліноўскага. Што ў праграме?


Форум Каліноўскага ў Вільні, 2021
Форум Каліноўскага ў Вільні, 2021

Пяты круглы стол сусьветных лідэраў і экспэртаў аб будучыні Беларусі як часткі эўрапейскай сям’і праходзіць у ЗША. Першы прайшоў у Вільні 24 жніўня 2020 году.

Пачатак у 9 гадзін паводле вашынгтонскага часу (гэта 16:00 па Менску).

Сёлета асноўнымі тэмамі канфэрэнцыі будуць: 1) вырашальны год для адзінай і свабоднай Эўропы, (2023-і як акно гістарычнай магчымасьці для пашырэньня ЭЗ і NATO); 2) сусьветная арэна барацьбы за свабоду і будучыню дэмакратыі.

Уступнае слова скажуць Нэнсі Пэлосі, сьпікер Палаты прадстаўнікоў ЗША з 2007-га па 2011-ы і з 2019-га па 2023-і, і Сьвятлана Ціханоўская, лідэр дэмакратычнай Беларусі.

У панэлі па першай тэме — «2023-і як акно гістарычнай магчымасьці для пашырэньня ЭЗ і NATO» — выступяць:

  • Жыгімантас Павільёніс, старшыня Камітэту замежных справаў Сэйму Літоўскай Рэспублікі, заснавальнік Форуму Каліноўскага;
  • Радаслаў Фогель, старшыня Камітэту ў замежных справах Сэйму Рэспублікі Польшча;
  • Аляксандар Меражко, старшыня Камітэту замежнай палітыкі і міжпарлямэнцкага супрацоўніцтва Вярхоўнай Рады Ўкраіны;
  • Лаўрынас Кашчунас, старшыня Камітэту нацыянальнай бясьпекі і абароны Сэйму Літоўскай Рэспублікі;
  • Ганна Фатыга, член Эўрапейскага парлямэнту;
  • Дэйман Уілсан, прэзыдэнт Нацыянальнага фонду за дэмакратыю;
  • Ніно Яўгенідзэ, выканаўчы дырэктар Цэнтру дасьледаваньняў эканамічнай палітыкі.

Мадэратар дыскусіі — Ян Бжэзінскі, старшы навуковы супрацоўнік Атлянтычнай рады, былы намесьнік памочніка міністра абароны па Эўропе і палітыцы NATO.

У другой панэлі — «Сусьветная арэна барацьбы за свабоду і будучыню дэмакратыі» — выступяць:

  • Майк Тэрнэр, старшыня Камітэту ў выведцы Палаты прадстаўнікоў ЗША;
  • Марыё Дыяс-Баларт, камітэт Палаты прадстаўнікоў па асыгнаваньнях, старшыня падкамітэту па дзяржаўных, замежных апэрацыях і сумежных праграмах (SFOPS);
  • Павэл Фішэр, старшыня Камітэту ў замежных справах, абароне і бясьпецы Сэнату Чэскай Рэспублікі;
  • Пабла Гіспан, намесьнік старшыні Камітэту ў эўрапейскіх справах Кангрэсу дэпутатаў Каралеўства Гішпанія;
  • Сяо Бі-хім, прадстаўніца Тайваня ў ЗША;
  • Дэніэл Твінінг, прэзыдэнт Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту;
  • Дэрэк Мітчэл, прэзыдэнт Нацыянальнага дэмакратычнага інстытуту;
  • Роза Марыя Пая Асэвэда, кубінская актывістка барацьбы за свабоду і правы чалавека;
  • Х’юга Антоніё Ача, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтру бясьпечнага свабоднага грамадзтва;
  • Сэнатар Робэрт Мэнэндэс, старшыня Камітэту Сэнату ЗША ў міжнародных адносінах.

Дыскусію будзе мадэраваць Жыгімантас Павільёніс. Ён жа выступіць з заключным словам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG