Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наўседа: Спробы шэрагу краін ЭЗ, якія ініцыююць зьмякчэньне санкцый супраць Беларусі, непрымальныя


Гітанас Наўседа
Гітанас Наўседа

Спробы некалькіх краін Эўразьвязу прасунуць рашэньне аб паслабленьні санкцыйнага ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі «зьяўляюцца непрымальнымі», заявіў 23 сакавіка ў Брусэлі прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа.

Літва не паддасца ціску з мэтай зьмякчэньня санкцый супраць беларускага рэжыму, падкрэсьліў Гітанас Наўседа і дадаў, што супраць паслабленьня санкцый выступаюць таксама краіны Паўночнай Эўропы і балтыйскія суседзі Літвы, піша BPN.

«Мы ўвялі санкцыі зь вельмі дакладнымі мэтамі: каб гэтыя два рэжымы (беларускі і расейскі) адчулі на сабе пэўныя наступствы сваіх дзеяньняў. І ў першую чаргу — за вайну ва Ўкраіне», — падкрэсьліў літоўскі прэзыдэнт (цытата паводле lrt.lt) і нагадаў, што «пазытыўных зьменаў» у Беларусі няма, а з пачаткам вайны ва Ўкраіне сытуацыя толькі пагоршылася.

Для вырашэньня праблемы паставак угнаеньняў Наўседа прапанаваў «кіраваць гандлёвымі і вытворчымі ланцужкамі» і «непасрэдна падтрымліваць краіны, якія мы хочам падтрымаць».

Міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс пацьвердзіў LRT, што шэраг эўрапейскіх краін намагаецца пераканаць Эўракамісію ў неабходнасьці паслабіць санкцыі ў дачыненьні да афіцыйнага Менску, у прыватнасьці зьняць іх з вытворцаў угнаеньняў.

Паводле інфармацыі выданьня, гэта прапануюць у тым ліку Бэльгія, Партугалія, Гішпанія і яшчэ некалькі краінаў. Прапануецца ўнясеньне Беларусі нароўні з Расеяй у пункт санкцый, які ў якасьці выключэньня дазваляе перавозіць угнаеньні ў трэція краіны ў тым выпадку, калі іх будуць выкарыстоўваць для вырошчваньня прадуктаў харчаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG