Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ў ЗША заклікала ўзмацніць санкцыйны ціск на Пуціна і Лукашэнку


«Беларусь павінна ўвайсьці ў эўрапейскую сям’ю нацый, стаць надзейным сябрам і саюзьнікам у дэмакратычным сьвеце», — заявіла Сьвятлана Ціханоўская на Форуме Каліноўскага, які праходзіць 23 сакавіка ў Вашынгтоне, піша BPN.

Дэмакратычная лідэрка Беларусі заклікала ЗША падтрымліваць Беларусь у барацьбе за незалежнасьць і дэмакратычныя каштоўнасьці, узмацняючы санкцыйны ціск на Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнку.

«ЗША трэба вывучыць магчымасьць выкарыстаньня другасных санкцый для выяўленьня і блякаваньня актываў рэжыму за мяжой», — сказала Ціханоўская, гаворачы аб спробах двух рэжымаў абысьці абмежаваньні і забароны.

Яна вітала выдачу Міжнародным крымінальным судом ордэра на арышт Пуціна і заклікала «не забывацца на Лукашэнку», які «таксама падзяляе адказнасьць за злачынствы супраць чалавечнасьці і агрэсію».

«Мы павінны вызначыць працоўны мэханізм у рамках міжнародных арганізацый і за іх межамі, які можа дапамагчы нам аднавіць справядлівасьць у Беларусі і Ўкраіне», — сказала Ціханоўская.

Ціханоўская заклікала ЗША прыняць «новы плян Маршала»: «Як і ў 1945 годзе, вы можаце дапамагчы аднавіць нашу эканоміку і нашы краіны. Выйграць вайну, не забясьпечыўшы міру, — значыць пакінуць дзьверы адчыненымі для новага канфлікту».

Ціханоўская таксама заклікала Кангрэс і прэзыдэнта Джо Байдэна стаць «лідэрамі ў глябальнай барацьбе з тыраніяй». «Для нас важна мець скаардынаваную стратэгію ЭЗ, ЗША, Вялікай Брытаніі і Канады», — дадала палітык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG