Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад Вільні да Вашынгтону. Як беларусы будуць сьвяткаваць сёлетні Дзень Волі па ўсім сьвеце


У розных гарадах сьвету пройдуць шматлікія сустрэчы і імпрэзы беларусаў
У розных гарадах сьвету пройдуць шматлікія сустрэчы і імпрэзы беларусаў

Сабралі далёка ня поўны расклад акцыяў да 105-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці БНР.

Літва

Вільня

23 сакавіка

18:00. Прэзэнтацыя трэцяга тому трылёгіі «Галасы Беларусі» ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці. Лявон Вольскі выступіць з прэм’ерай сваёй песьні на верш Аляксандра Лукашука.

25 сакавіка

8:30. Падняцьце нацыянальнага сьцяга Беларусі ў рамках сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці БНР каля Сэйму Літвы (флягшток побач з новым будынкам з боку ракі).

10:45. Наведваньне магілаў айцоў БНР Антона і Івана Луцкевічаў і капліцы на могілках Росы, дзе пахаваны беларускія паўстанцы 1863–1864 гг.

11:30. Аўтапрабег зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ад могілак Росы да Лукіскай плошчы.

14:00. Мітынг на Лукіскай плошчы.

12:30. Аўтапрабег са сьцягамі ад Лукіскай плошчы да прыпынку Vievis (30 км ад Вільні).

Коўна

25 сакавіка

13:10. Збор на прыпынку Vievis VIADA (Kauno g. 55A).

13:30. Пераезд ад прыпынку Vievis да месца адкрыцьця помніка Кляўдушу Дуж-Душэўскаму на Пятрашунскіх могілках.

Польшча

Беласток

23 сакавіка

19:00. Beer&History Лекцыя Ўладзімера Арлова (Pub Beer4U).

24 сакавіка

17:00. Прэзэнтацыя новага нумара часопіса «Мінкульт» (Вільня) з удзелам галоўнага рэдактара Сяргея Календы. Хаб «Новая зямля» (Wyszyńskiego 6A).

19:00. Гульня-квіз «А што ты ведаеш пра БНР?» + прызы. Хаб «Новая зямля» (Wyszyńskiego 6A).

25 сакавіка

14:00. Мітынг насупраць помніка Пілсудзкаму, Rynek Kościuszki 4.

15:30–17:30. Сьвяточны канцэрт, WANS, ul. Ciepła 40. Арганізатары — Беларускі саюз у Польшчы, Беларуская дыяспара Беластоку, Беларускае гістарычнае таварыства.

26 сакавіка

14:00. Беларускі пікнік у Копнай Гуры.

27 сакавіка

19:30. «Мова нанова»: «Дзень Волі — Дзень „Мовы“». Выступяць музыкі Ігар Палынскі і Кацярына Ваданосава (Wyszyńskiego 6A).

Варшава

25 сакавіка

13:00. Марш па цэнтры гораду, пачатак на Замкавай плошчы.

15:00. Мітынг-канцэрт на пляцы Канстытуцыі.

Палітычная частка: Зянон Пазьняк, Павал Латушка, Аліна Коўшык, прадстаўнікі арганізацый «Паспалітае рушэньне», «Рух», «Вольная Беларусь», палку імя Кастуся Каліноўскага, Рады БНР, Каардынацыйнай рады, суполкі «Беларусы Варшавы», Моладзевага хабу, прадстаўнікі Польшчы і Ўкраіны і іншыя.

Музычная частка: Dzieciuki, NRM, 23:34, Пятро Клюеў (гурт ЛСП), Руся (гурт Šuma), Ketevan, Сяржук Доўгушаў, Lity Taler, Дом сувязі, Atesta.

18:30. Квіз: «А што ты ведаеш пра БНР?» Музэй вольнай Беларусі (Foksal 11).

26 сакавіка

17:00. Сьвяткаваньне Дня незалежнасьці БНР разам з Уладзімерам Арловым. Пляц Канстытуцыі, 6.

Кракаў

25 сакавіка

14:00. Марш ад плошчы Вялікай арміі Напалеона да помніка Міцкевічу на Рынку, мітынг і сьвяточны канцэрт.

Шчэцін

25 сакавіка

18:00. Мітынг і сьвяточны канцэрт на плошчы Салідарнасьці.

Гданьск

25 сакавіка

9:30. Малітва за Беларусь, імша па-беларуску ў Каралеўскай капліцы, вул. Сьвятога Духа, 58.

10:30. Урачыстае ўскладаньне кветак на магілах беларускіх дзеячоў. Гарнізонныя могілкі ў Гданьску, вул. Дамброўскага.

11:30. Марш салідарнасьці і мітынг супраць рэпрэсій у Беларусі. Маршрут: Гарнізонныя могілкі (вул. Дамброўскага, 2) — помнік забітым работнікам вэрфі (плошча Салідарнасьці).

12:00–16:00. Кірмаш беларускай літаратуры, рамёстваў і мастацтва, маратон пісаньня лістоў беларускім палітвязьням (Amnesty International). Месца правядзеньня: Эўрапейскі цэнтар салідарнасьці, зімовы сад.

14:00. Дыскусія «Спадчына Беларускай Народнай Рэспублікі», удзельнікі: Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык, крытык і літаратуразнаўца; Уладзімер Арлоў, пісьменьнік і гісторык; прафэсарка Алена Глагоўская, беларусістка, палітоляг, старшыня БКТ «Хатка». Мадэратар — Кацпэр Дзекан, экспэрт ва Ўсходняй Эўропе. Эўрапейскі цэнтар салідарнасьці, бібліятэка.

16:00. Канцэрт «Вольнага хору» з аркестрам, прэзэнтацыя новага альбому. Уваход вольны. ЭЦС, галоўная заля.

Уроцлаў

25 сакавіка

16:00. Марш ад пляца Вольнасьці да Pręgierz Rynek.

Познань

17:00. Сьвяточны мітынг на пляцы Вольнасьці.

Украіна

Львоў

24 сакавіка

12:00. Выстава «З Украінай у сэрцы». Прысьвечана беларускім героям, якія аддалі сваё жыцьцё ў барацьбе з Расейскай імпэрыяй, і тым беларусам, якія працягваюць гэтую барацьбу. Дом ваяра, вул. Тараса Бабаніча «Хамера», 1а.

Грузія

Батумі

24 сакавіка

20:00. Віктарына-квіз «А што ты ведаеш пра БНР?» ў Беларускай шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» (вул. Мэтакса, 4).

25 сакавіка

11:00. Сымбалічны забег беларусаў са сьцягамі. Старт і фініш каля вежы «Алфавіт». Папярэдняя рэгістрацыя. Дыстанцыя 5 км, па бульвары.

15:00. Збор каля сонечнага гадзіньніка на вуліцы Мэлікішвілі.

15:30. Шэсьце да плошчы Эўропы.

16:00–18:00. Мітынг на плошчы Эўропы.

19:00. Дваровая вечарына ў «аКсяродку».

20:00. Канцэрт: «Вожык», Фёдар Жывалеўскі («Голая манашка»), гурт Dadoma, свабодная гітара і свабодны мікрафон.


Тбілісі

25 сакавіка

14:00. Збор ля Першай гімназіі.

14:30–15:30. Сьвяточны марш і ўрачыстая акцыя-мітынг у цэнтры Тбілісі (плошча Іраклія ІІ). На мітынгу будзе магчымасьць выступіць са сваёй прамовай.

16:00. Працяг сьвяткаваньня ў бары Bunker. У праграме квіз, выступы беларускіх музыкаў, стэндап, караоке, дабрачынны аўкцыён і шмат іншых цікавых падзей.

Чэхія

Прага

25 сакавіка

10:00. Акцыя памяці аб загінулых за вольную Беларусь. Прага-7 — Троя.

12:00. Ускладаньне кветак на магілы прэзыдэнтаў і консула БНР на Альшанскіх могілках. Прага-3 — Жыжкаў.

Нямеччына

Кёльн

25 сакавіка

13:30. Мітынг на прывакзальнай плошчы, Bahnhofsvorplatz.

Бэльгія

Брусэль

24 сакавіка

15:00. Пікет ля плошчы Шумана, Kl. Wetstraat.

25 сакавіка

14:30. Мітынг на Albertine plein.

16:00. Квіз-віктарына «А што ты ведаеш пра БНР?», Arenbergstraat 1D.

Нідэрлянды

Гаага

25 сакавіка

19:00. Сьвяточны канцэрт гурту «РСП». Het Koorenhuis, Prinsegracht 27, Den Haag.

Швэцыя


Стакгольм

25 сакавіка

13:00 шэсьце ад Medborgarplatsen у бок Каралеўскага палаца.

ЗША

Бостан

24 сакавіка

Падняцьце нацыянальнага сьцяга Беларусі ў рамках сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці БНР у Бостанскай ратушы. Спэцыяльны госьць — Сьвятлана Ціханоўская.

Вашынгтон

25 сакавіка

12:00. Сьвяткаваньне на плошчы Ляфает ля Белага дома.


Роквіль

25 сакавіка

15:00. Сьвяткаваньне ў 4Lake Christopher Ct Rockville.

Філядэльфія

25 сакавіка

17:00. Фэстываль-канцэрт у Lithuanian Music Hall 2715 E Allegheny Ave.

Канада


Таронта

25 сакавіка

11:00. Марш, месца збору: Nathan Phillips Square, 100 Queen St W, Toronto, ON M5H 2N1.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG