Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія перавозчыкі выйдуць на пратэст з патрабаваньнем забараніць уезд для беларускіх і расейскіх фур


Чарга з грузавікоў на беларуска-польскай мяжы (архіўнае фота)
Чарга з грузавікоў на беларуска-польскай мяжы (архіўнае фота)

У пратэстоўцаў чатыры патрабаваньні. Асноўныя тычацца канкурэнтаў зь Беларусі і Расеі.

Польскія грузаперавозчыкі абвясьцілі акцыю пратэсту. Галоўная прычына — незадаволенасьць тым, што іх выцясьняюць з рынку беларускія і расейскія перавозчыкі. Транспартнікі вылучылі ўраду шэраг патрабаваньняў і абяцаюць пачаць паўнавартасны страйк, калі тыя ня будуць выкананыя, паведамляе польскае выданьне Trans.info.

Арганізатары акцыі — сямейныя транспартныя фірмы Люблінскага ваяводзтва і палітыкі партыі «Канфэдэрацыя». На мінулым тыдні сябры партыі паведамілі пра цяжкасьці перавозчыкаў на пасяджэньні парлямэнцкай групы, але з боку ўраду ніякіх заяў не было, і гэта вымусіла іх пачаць пратэст.

Папераджальны страйк прызначаны на 22 сакавіка. Пасьля прэс-канферэнцыі каля 10 гадзіны раніцы грузавікі выедуць у бок Варшавы. Яны ня будуць уяжджаць у сталіцу, а толькі абʼедуць яе. Апоўдні акцыя завершыцца. У ёй, паводле папярэдніх ацэнак, возьмуць удзел каля 200 вялікагрузаў:

«Маючая адбыцца забастоўка будзе свайго роду папярэджаньнем», — тлумачыць адзін з арганізатараў Рафал Мэклер, перавозчык і лідэр «Канфэдэрацыі» ў Любліне.

У пратэстоўцаў чатыры патрабаваньні. Асноўныя тычацца канкурэнтаў зь Беларусі і Расеі, але ня ўсе:

  • Забараніць уезд расейскіх і беларускіх фур у Польшчу;
  • Забараніць рэгістрацыю ў Польшчы кампаній зь беларускім і расейскім капіталам​;
  • Увесьці адказнасьць грузаадпраўшчыка за аплату паслуг транспартнай кампаніі​;
  • Вярнуць дазволы для ўкраінскіх перавозчыкаў на двухбаковыя перавозкі.

Патрабаваньні пратэстоўцаў будуць перададзеныя ўраду прадстаўнікамі грузаперавозчыкаў і членамі партыі. На іх выкананьне ўладам дадуць 14 дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG