Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі адбыліся затрыманьні, людзей зьбівалі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», вядома пра як найменей 8 чалавек.

Сілавікі затрымлівалі людзей дома або на працы, паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на Нашу Ніву.

На відэа, апублікаваным праўладнымі тэлеграм-каналамі, на тварах затрыманых відаць сьляды зьбіцьця.

Людзі кажуць на камэру, што іх затрымалі за падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, камэнтары, абразы «прадстаўнікоў улады», заклікі да беспарадкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG