Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO плянуе ўзмацніць групоўку на межах з Расеяй, — Politico


NATO ў бліжэйшыя месяцы прыкладзе дадатковыя намаганьні па разгортваньні войскаў і тэхнікі на ўсходнім флянгу Паўночнаатлянтычнага альянсу, піша выданьне Politico.

Такім чынам альянс разьлічвае спыніць магчымае пашырэньне ваенных дзеяньняў за межы Украіны, адзначае выданьне.

Паводле дадзеных Politico, чыноўнікі NATO вылучаюць ідэю аб разьмяшчэньні на ўсходніх межах групоўкі ў 300 тысяч вайскоўцаў. Гаворка ідзе пра сілы NATO, здольныя ў сьціслыя тэрміны адправіцца на дапамогу дзяржавам-саюзьнікам.

Першы эшалён войскаў можа складацца прыкладна са 100 тысяч вайскоўцаў, гатовых да перакідваньня на ўсходні флянг на працягу 10 дзён. У яго могуць увайсьці вайскоўцы з Польшчы, Нарвэгіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі, тлумачыць былы памочнік генсакратара NATO па абароннай палітыцы Хорст-Хайнрых Браус. Другі эшалён прызначаны для падтрымкі першага і павінен на працягу 10-30 дзён быць гатовы да адпраўкі з такіх краінаў, як Нямеччына, удакладняе выданьне.

Аднак, піша Politico, гэтая стратэгія патрабуе ад чальцоў NATO значных намаганьняў і каардынацыі. Для пасьпяховага ўвасабленьня пляну альянсу неабходна пераканаць асобныя краіны надаць розныя элэменты — вайскоўцаў, структуры для іх навучаньня, лепшую інфраструктурі і, што асабліва важна, вялікую колькасьць дарагой зброі, абсталяваньня і боепрыпасаў.

У сьнежні 2022 году генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг дапусьціў, што вайна ва Ўкраіне можа перарасьці ў канфлікт паміж Паўночнаатлянтычным альянсам і Расеяй. Паводле яго, у NATO штодзень працуюць над тым, каб гэтага пазьбегнуць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG