Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік ПАР пра магчымы арышт Пуціна: «Мы ўсьведамляем свае юрыдычныя абавязаньні»


Зьлева направа: Кіраўнікі Кітаю, ПАР і Расеі Сі Цзіньпін, Сырыл Рамафоза і Ўладзімір Пуцін на саміце BRICS у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы ў 2018 годзе
Зьлева направа: Кіраўнікі Кітаю, ПАР і Расеі Сі Цзіньпін, Сырыл Рамафоза і Ўладзімір Пуцін на саміце BRICS у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы ў 2018 годзе

Урад Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі «прыняў да ведама» рашэньне Міжнароднага крымінальнага суду выдаць ордэр на арышт прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, паведамляе агенцтва Reuters.

«Мы, як урад, усьведамляем свае юрыдычныя абавязаньні», — сказаў прэс-сакратар прэзыдэнта ПАР Вінсэнт Магвэнья.

Ён таксама дадаў, што Паўднёвая Афрыка будзе працягваць кансультацыі з адпаведнымі бакамі да саміту BRICS (Бразылія, Расея, Індыя, Кітай і ПАР).

Чакалася, што прэзыдэнт Расеі наведае Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку ў жніўні 2023 году для ўдзелу ў саміце лідэраў краін BRICS, аднак афіцыйнага пацьверджання гэтаму пакуль няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG