Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны ЭЗ за мінулыя суткі не дазволілі нелегальна трапіць да сябе 95 мігрантам з тэрыторыі Беларусі


Беларуска-польская мяжа. Ілюстрацыйнае фота
Беларуска-польская мяжа. Ілюстрацыйнае фота

Краіны Эўрапейскага Зьвязу 16 сакавіка не дазволілі нелегальна трапіць 95 мігрантам з тэрыторыі Беларусі (суткамі раней — 152).

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы не зафіксавала ніводнай спробы незаконнага перасячэньня мяжы з беларускага боку (днём раней — 39).

Літоўскае ведамства са спасылкай на калег з Дзяржаўнай пагранічнай аховы Латвіі паведаміла, што ў папярэдні дзень было папярэджана 14 спроб нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (днём раней — 21).

Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабаваў нелегальна трапіць 81 замежнік з Эгіпта, Сірыі і Ірака (за дзень да гэтага — 92). За садзейнічаньне міграцыі затрымана пяць чалавек, у тым ліку з Украіны, Польшчы і Беларусі.

З пачатку 2023 года зафіксавалі 5.751 спробу незаконнага пранікненьня ў ЭЗ зь беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 4.166, Латвію — 1.068, Літву — 517).

  • Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ пачаўся вясной 2021 года. Спачатку шматразовае павелічэньне колькасьці нелегальных мігрантаў адчула Літва. Пасьля таго як Вільня прыняла рашэньне не затрымліваць мігрантаў, а вяртаць у Беларусь, плыні нелегалаў пераарыентаваліся на Польшчу, а затым на Латвію.
  • Да пачатку вайны ва Ўкраіне ў лютым 2022 года міграцыйныя патокі істотна скараціліся, але пасьля зноў вырасьлі.
  • Кіраўніцтва дзяржаў Балтыі і Польшчы ўсклала адказнасьць за міграцыйны крызіс на мяжы на беларускія ўлады, тыя ў адказ назвалі прычынай крызісу дзеяньні Захаду ў краінах, адкуль прыбываюць мігранты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG