Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына паабяцала арыштаваць Пуціна ў выпадку яго візыту ў краіну


Міністар юстыцыі Нямеччыны Марка Бушман
Міністар юстыцыі Нямеччыны Марка Бушман

Нямеччына арыштуе Ўладзімера Пуціна на патрабаваньне Міжнароднага крымінальнага суда, калі прэзыдэнт Расеі апынецца на тэрыторыі ФРГ, заявіў выданьню Bild am Sonntag міністар юстыцыі краіны Марка Бушман.

«Я чакаю, што МУС хутка зьвернецца ў Інтэрпол, а таксама да дзяржаваў-удзельніц і папросіць іх аб выкананьні [ордэра на арышт]. Тады Нямеччына будзе абавязаная арыштаваць прэзыдэнта Пуціна, калі ён заедзе на тэрыторыю Нямеччыны, і перадаць яго ў Міжнародны крымінальны суд», — сказаў Марка Бушман.

Дзейнічаць у адпаведнасьці з пастановай Міжнароднага крымінальнага суда павінны ўсе краіны, якія падпарадкоўваюцца ягонай юрысдыкцыі.

17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, а таксама ўпаўнаважанай па правах дзіцяці ў Расеі Марыі Львовай-Бяловай. Абодвух падазраюць у незаконнай дэпартацыі дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Расею.

Расея не прызнае юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда. МЗС Расеі заявіла, што ордэр «ня мае ніякага значэньня» для Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG