Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцэрт Маргарыты Ляўчук да Дня Волі ў Варшаве польскія спэцслужбы адмянілі праз пагрозу тэракту


Маргарыта Ляўчук, на канцэрце ў Празе, 2021 год
Маргарыта Ляўчук, на канцэрце ў Празе, 2021 год

Пра гэта опэрная сьпявачка расказала ў сваім Instagram.

«З намі зьвязаліся польскія спэцслужбы і сказалі, што на маім канцэрце ў Варшаве плянаваўся нейкі тэракт. З мэтай бясьпекі яны адмяняюць канцэрт у Варшаве 24 сакавіка. Я нічога не разумею, што там адбываецца. Зараз буду ўсё вырашаць. даведвацца. Але квіткі ўжо не прадаюцца на наш канцэрт. У Гданьску пакуль усё добра», — расказала сьпявачка ў Instagram.

На гэтым тыдні сілавікі прыходзілі да бацькоў Маргарыты. У Беларусі сьпявачку абвясьцілі ў вышук год таму, яе вінавацяць у «зьдзеку зь дзяржаўных сымбаляў».

Свабода зьвярнулася па камэнтар да польскіх спэцслужбаў у сувязі з гэтай сытуацыяй, але пакуль не атрымала адказу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG