Санкцыі будуць распаўсюджвацца на асобных грамадзян РФ.
«У асноўным гаворка ідзе пра забарону на ўезд, замарожваньне банкаўскіх рахункаў або актываў гэтых асоб, якія ў той ці іншай ступені датычныя да агрэсіі супраць Украіны», — сказаў Папэску.
Ён адзначыў, што рашэньне ўжо зацьверджанае, але для яго рэалізацыі спатрэбіцца час. Вядома, што санкцыі будуць уведзеныя супраць 25 чалавек, але імёнаў ён не назваў. Вядома, што большасьць зь іх — грамадзяне Расеі.