Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Талерчык: пачаўся транзыт улады, рыхтуюць Качанаву


Алег Талерчык. Каляж
Алег Талерчык. Каляж

КДБ сьцьвярджае, што забіў у Горадні замежнага грамадзяніна, які нібыта спрабаваў закідаць чэкістаў гранатамі і страляць у іх з аўтамата. Што гэта было, як можа быць зьвязана з транзытам улады і якое значэньне ў гэтым працэсе мае Натальля Качанава?

Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium расказвае экс-супрацоўнік Генпракуратуры Алег Талерчык.

На думку Талерчыка, здарэньне, якое нібыта адбылося ў Горадні, можа быць правакацыяй спэцслужбаў, якая ўпісваецца ў працэс транзыту ўлады ў Беларусі.

«Узмацніўся ціск на патрыётаў Беларусі. Рэжым вынішчае ўсіх, хто здольны стаць на абарону незалежнасьці. Гэтыя жахі, пра якія яны паведамляюць, могуць быць працягам таго ланцуга, каб яшчэ больш заціснуць гайкі, каб яшчэ больш напалохаць. На маю думку, хутка мае адбыцца транзыт улады. І каб усё прайшло паводле іх сцэнару, яны яшчэ больш запужваюць грамадзтва, якое можа перашкодзіць гэтаму працэсу. Яны ўвялі зьмены ў Крымінальны кодэкс, ухвалілі сьмяротную кару за здраду дзяржаве. Гэта ўсё дзеля таго, каб аб'яднаць актыў, які ўмацоўвае рэжым, каб яны не вагаліся», — лічыць былы супрацоўнік Генпракуратуры.

19 сакавіка жыхары Горадні чулі страляніну ў адным з раёнаў гораду. БелТА паведаміла, што супрацоўнікі КДБ нібыта забілі іншаземца. Гэтая асоба з выкарыстаньнем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат аказала збройны супраціў байцам спэцпадразьдзяленьня КДБ, група «А». Увечары ў нядзелю стала вядома пра канцэнтрацыю сілавікоў каля дому кіраўніка Горадзенскага аблвыканкаму Ўладзіміра Караніка. Апроч сілавікоў, там заўважылі службу разьмінаваньня з сабакамі. Вайскоўцы правяралі машыны на выезьдзе з Горадні.

Больш падрабязнай інфармацыі пра здарэньне пакуль няма. Невядомым застаецца грамадзянства чалавека, якога нібыта забілі беларускія сілавікі ля вуліцы Курчатава ў Горадні. Таксама пакуль незразумела, якім чынам спэцслужбы вылічылі яго і чаму вырашылі затрымаць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG