Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Збожжавая ўгода» падоўжаная. Украіна сьцьвярджае, што на 120 дзён


Збожжавы тэрмінал у порце Адэсы.
Збожжавы тэрмінал у порце Адэсы.

Так званая Чарнаморская збожжавая ініцыятыва, тэрмін дзеяньня якой заканчваўся сёньня, падоўжаная.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у суботу заяве прадстаўніка генэральнага сакратара ААН Стэфана Дзюжарыка.

Так званая збожжавая угода, заключаная летам мінулага года з удзелам Расеі, Украіны, Турцыі і ААН, дазваляе вывозіць прадукты харчаваньня і ўгнаеньні зь некалькіх украінскіх партоў — нягледзячы на вайну і абмежаваньне навігацыі ў Чорным моры. ААН падкрэсьлівае, што рэалізацыя гэтай ініцыятывы «дапамагла зьнізіць сусьветныя цэны на прадукты харчаваньня і стабілізаваць рынкі», і асабліва пазытыўна адбілася на самых бедных краінах.

Аб падаўжэньні ўгоды заявіў таксама прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган.

Міністар інфраструктуры Ўкраіны Аляксандр Кубракоў напісаў у твітары, што дамоўленасьць падоўжана на 120 дзён — на той жа тэрмін, што і пры першым падаўжэньні восеньню.

У МЗС Расеі, аднак, раней сьцьвярджалі, што гатовы да падаўжэньня толькі на 60 дзён. У Маскве гучалі скептычныя адзнакі «збожжавай угоды» — сьцьвярджалася, што яна рэалізуецца ня ў поўнай меры, паколькі экспарт з Расеі харчаваньня і ўгнаеньняў працягвае сутыкацца з абмежаваньнямі. Пры гэтым пастаўкі прадуктаў харчаваньня і угнаеньняў пад санкцыі ня трапілі, аднак ёсьць цяжкасьці са страхоўкай і фінансавым забесьпячэньнем вывазу грузаў з расейскіх партоў.

У заяве ААН не гаворыцца, на які тэрмін працягнутая дамова, а МЗС Расеі пакуль не выступала з заявай.

Пагадненьне, вядомае як Чарнаморская збожжавая ініцыятыва, было заключана асобна Расеяй і Ўкраінай з ААН і Турцыяй у Стамбуле ў ліпені мінулага года. Яно прадугледжвае мэханізм вывазу з украінскіх партоў збожжа і іншых харчовых тавараў. Да ліпеня пасьля лютаўскага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну парты Ўкраіны былі цалкам заблякаваныя, ААН і многія краіны заяўлялі, што блякада экспарту прадуктаў харчаваньня з краіны можа прывесьці да глябальных наступстваў аж да голаду ў самых бедных краінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG