Пра гэта Рынкевічс напісаў у сваім Твітэры, адзначаючы, што рашэньне прынятае зь «меркаваньняў бясьпекі».
З 19 верасьня краіны Балтыі, уключна з Латвіяй, закрылі мяжу для грамадзян Расеі з шэнгенскімі візамі. Раней заяўлялася, што выдача гуманітарных віз, якія, у прыватнасьці, выдаюцца людзям пад пагрозай перасьледу з боку дзяржавы, працягнецца.
- 21 верасьня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвясьціў мабілізацыю ў краіне. Указ быў апублікаваны на сайце Крамля. Паводле слоў міністра абароны Сяргея Шайгу, прызваныя будуць 300 тысяч чалавек.
- Днём раней, 20 верасьня, Дзяржаўная дума ў экстраным парадку прыняла папраўкі ў Крымінальны кодэкс, уводзячы, у прыватнасьці, крымінальнае пакараньне для грамадзян, якія адмаўляюцца ваяваць у складзе войскаў. Чакаецца, што 21 верасьня яны будуць прынятыя Саветам Фэдэрацыі і падпісаныя Пуціным.