Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія АДКБ на чале з Засем прыбыла ў Армэнію, якая папрасіла дапамогі ва ўзброеным канфлікце з Азэрбайджанам


Генэральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась
Генэральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась

У склад місіі ўваходзяць прадстаўнікі дзяржаў – чальцоў АДКБ, якія зьяўляюцца супрацоўнікамі рабочых органаў арганізацыі.

Місія АДКБ на чале з генэральным сакратаром арганізацыі Станіславам Засем прыбыла ў Армэнію.

На місію ўскладаюцца задачы ацаніць становішча, падрыхтаваць грунтоўны даклад кіраўнікам дзяржаў – чальцоў АДКБ аб сытуацыі ў рэгіёне і выпрацаваць прапановы для дээскаляцыі напружанасьці, якая ўзьнікла ў асобных раёнах на армяна-азэрбайджанскай мяжы, паведамляе прэс-служб АДКБ.

У ходзе работы місіі заплянаваны захады па вывучэньні і маніторынгу бягучага становішча ў прымежных раёнах, а таксама правядзеньне сустрэч.

Візыт працягнецца з 20-га па 25 верасьня. Напярэдадні ў Армэніі скончыла працу перадавая група місіі АДКБ.

Раней прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што па лініі АДКБ прымаюцца меры па зьніжэньні напружанасьці паміж Армэніяй і Азэрбайджанам.

Пасьля пачатку інтэнсіўных баявых дзеяньняў на армяна-азэрбайджанскай мяжы на пачатку мінулага тыдня афіцыйны Ерэван зьвярнуўся ў АДКБ, Раду Бясьпекі ААН і да РФ. АДКБ, членам якой зьяўляецца Армэнія, у адказ на просьбу Ерэвана аб дапамозе накіравала ў Армэнію маніторынгавую групу. Група правяла назіраньне на некалькіх участках мяжы Армэніі і Азэрбайджане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG