«Як ні сумна, замест таго каб радасна рыхтавацца да канцэрту, які мы ўсе так доўга чакалі, нам давядзецца рыхтавацца да звароту білетаў», — напісалі арганізатары канцэрту Shortparis.
Shortparis — расейскі гурт з Санкт-Пецярбурга, грае ў стылях post-pop, pop-noir, avant-pop, experimental.
У чэрвені і ліпені Shortparis даваў канцэрты ў Расеі. Цяпер у гурта эўрапейскі тур — выступы ўжо прайшлі ў Польшчы, Латвіі, Нямеччыне і Чэхіі, чакаюцца канцэрты таксама ў Нідэрляндах і Бэльгіі.
У кліпах і песьнях Shortparis, якія выйшлі за апошнія месяцы пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну многія гледачы і слухачы ўлавілі антываенную пазыцыю музыкаў (пра гэта ў тым ліку сьведчаць камэнтары пакінутыя пад відэа ў youtube).
Большая частка аўдыторыі калектыву зрабіла такія ж высновы пасьля прагляду нядаўняга інтэрвію ютуб-каналу «ещёнепознер» саліста групы Мікалая Камягіна.
Мікалая таксама аштрафавалі за ўдзел у антываеннай акцыі ў Пецярбургу 24 лютага.
Аднак адназначнага выказваньня ад усяго калектыву ў дачыненьні да вайны Расеі з Украінай пакуль не было.