«Камітэт нацыянальнай бясьпекі пры садзейнічаньні органаў пракуратуры спыніў дзейнасьць злачыннай групы, якая мае дачыненьне да плянаваньня і арганізацыі масавых беспарадкаў 20 лістапада гэтага году», — гаворыцца ў паведамленьні супрацоўнікаў спэцслужбаў.
Адначасова сьцьвярджаецца, што гэтая злачынная група ня толькі арганізоўвала маштабныя пратэсты, але і плянавала атакаваць адміністрацыйныя будынкі і офісы праваахоўных структур з выкарыстаньнем агнястрэльнай зброі.
У падазраваных былі канфіскаваныя аўтаматы Калашнікава, абрэзы, боепрыпасы, матэрыялы для кактэйляў Молатава, а таксама рацыі.
France-Presse са спасылкай на казахстанскія спэцслужбы перадало, што ў краіне прадухілілі спробу перавароту, арганізаванага прыхільнікамі апазыцыі, прычым тымі, хто падзяляе погляды лідэра забароненай у краіне арганізацыі «Дэмакратычны выбар Казахстана» Мухтара Аблязава, які жыве за мяжой. Яго прыхільнікі ня раз за апошнія гады выходзілі на пратэсты, патрабуючы сыходу з палітыкі Нурсултана Назарбаева.