Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь выйшла з пагадненьня з Польшчай аб прызнаньні раўназначнасьці вышэйшай адукацыі і навуковых ступеняў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэспубліка Беларусь спыняе дзеяньне міжурадавага пагадненьня з Польшчай аб узаемным прызнаньні дакумэнтаў аб вышэйшай адукацыі і ступеняў у навуцы і мастацтве.

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 728, якую афіцыйна апублікавалі 27 кастрычніка.

«Спыніць Пагадненьне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Польшча аб прызнаньні эквівалентнасьці ў вышэйшай адукацыі, раўназначнасьці вучоных ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва, падпісанае ў Варшаве 28 красавіка 2005 году», — гаворыцца ў пастанове.

Дакумэнт пра выхад Беларусі з пагадненьня падпісаны прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам.

Пастанова набыла моц 25 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG