У 2021 годзе яна займала 97-ю пазыцыю, у 2020 — 68-ю, у 2019 — 66-ю.
Падлік вядзецца па 8 катэгорыях, сярод якіх магчымасьць для дэмакратычных інстытутаў кантраляваць дзяржаўную ўладу, узровень карупцыі, захаваньне асноўных правоў чалавека, адкрытасьць ураду і іншыя.
Суседзі Беларусі ў рэйтынгу: Расея заняла ў ім 107-е месца, Украіна — 76-е, Латвія — 24-е, Літва — 18-е, Эстонія — 9-е.
У топ-5 найбольш прававых краін сьвету ўвайшлі Данія, Нарвэгія, Фінляндыя, Швэцыя і Нідэрлянды. Замыкаюць сьпіс Гаіці, Конга, Афганістан, Камбоджа і Вэнэсуэла.