Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МУС Грузіі расказалі, колькі беларусаў прыбыло ў краіну з 1 студзеня


Новы фантан у Тбілісі. 10 кастрычніка 2022
Новы фантан у Тбілісі. 10 кастрычніка 2022

Ведамства адказала на дэпутацкі запыт сябра кіроўнай партыі «Грузінская мара» Левана Карумідзэ. Адказ апублікаваны на сайце заканадаўчага органа. Акрамя беларусаў, у дакумэнце размова ідзе аб грамадзянах Расеі і Ўкраіны.

Паводле зьвестак МУС, у Грузію ў пэрыяд з 1 студзеня па 30 верасьня бягучага году прыбылі і застаюцца ў краіне па стане на 3 кастрычніка:

  • грамадзян Расеі — 112 733;
  • грамадзян Украіны — 25 779;
  • грамадзян Беларусі — 13 151.

Паводле інфармацыі ведамства, статыстычная хібнасьць зьвестак складае каля 2,4%.

Згодна са зьвесткамі Нацыянальнай службы статыстыкі Грузіі, насельніцтва краіны па стане на 1 студзеня 2022 года складала 3 мільёны 688 тысяч чалавек. Такім чынам, колькасьць расейцаў, якія застаюцца ў краіне, складае каля трох працэнтаў ад агульнай колькасьці насельніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG