Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Нямеччыны лічыць «Паўночны паток-2» непрыдатным для выкарыстаньня


Траса газаправоду па дне Балтыйскага мора
Траса газаправоду па дне Балтыйскага мора

Урад Нямеччыны, насуперак расейскім ацэнкам, ня лічыць, што абедзьве ніткі газаправода «Паўночны паток — 2» усё яшчэ прыдатныя для эксплуатацыі, нягледзячы на ​​пашкоджаньні, атрыманыя ў выніку выбухаў у верасьні.

«Вельмі верагодна, што акт дывэрсіі з магутнымі выбухамі меў нэгатыўныя наступствы для абедзьвюх нітак, таму іх тэхнічнае выкарыстаньне на дадзены момант ужо немагчыма», — цытуе ў чацьвер, 27 кастрычніка, агенцтва dpa адказ фэдэральнага ўрада на афіцыйны запыт намесьніка старшыні фракцыі правай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» Лайфа-Эрыка Холма.

У адказе таксама зазначаецца, што «Паўночны паток — 2» і так не атрымаў патрэбнай сэртыфікацыі, а таму ў любым выпадку ня можа быць запушчаны.

У канцы верасьня ў выніку выбухаў на трубаправодах «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2» каля вострава Барнхольм у Балтыйскім моры пачалася ўцечка на чатырох участках газаправодаў у выключных эканамічных зонах Даніі і Швэцыі. Уладзімір Пуцін два тыдні таму прапанаваў пастаўляць газ па нітцы «Паўночны паток — 2» заявіўшы, што яна яшчэ працаздольная. «Трэба ўсяго толькі адкрыць газавы кран», — сьцьвярджаў тады Пуцін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG