Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інстытут вывучэньня вайны: Пуцін не зацікаўлены ў перамовах з Украінай


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Пуцін не зацікаўлены ў сур’ёзных перамовах з Украінай і па-ранейшаму мае максымалісцкія мэты, працягваючы вайну — пра гэта сьведчыць рыторыка расейскага прэзыдэнта, піша амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) у сваёй справаздачы за 26 кастрычніка.

У гэты дзень, сустракаючыся з кіраўнікамі органаў бясьпекі і спэцслужбаў краін СНД, Пуцін заявіў, што Ўкраіна «страціла сувэрэнітэт» і што ЗША «выкарыстоўваюць яе як таран» супраць РФ, саюзнай расейска-беларускай дзяржавы, АДКБ і СНД.

Сьпікер Дзярждумы Расеі Вячаслаў Валодзін пашырыў гэты наратыў, заявіўшы 26 кастрычніка, што «Ўкраіна страціла здольнасьць існаваць як дзяржава», «акупаваная NATO» і «стала калёніяй ЗША». Такія прамовы несумяшчальныя зь перамовамі на роўных аб спыненьні агню, ня кажучы ўжо аб урэгуляваньні канфлікту, адзначаюць аналітыкі ISW. На іх думку, Крэмль па-ранейшаму імкнецца да ваеннай перамогі ва Ўкраіне і да зьмены рэжыму ў Кіеве на прарасейскі.

У той жа час улады Расеі перадалі ў Кіеў «сыгналы» аб магчымым «наладжваньні мастоў» і «разблякаваньні адносінаў» — на фоне шырокамаштабнага ўзброенага ўварваньня ва Ўкраіну, якое працягваецца ўжо больш за 8 месяцаў.

Пра гэта заявіў 26 кастрычніка прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на прэсавай канфэрэнцыі з прэзыдэнтам афрыканскай дзяржавы Гвінэя-Бісаў Умару Сісоку Эмбало.

Прэзыдэнт Гвінэі-Бісаў 25 кастрычніка правёў у Маскве перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. Па словах Зяленскага, расейскія ўлады перадалі зь ім сыгналы для ўладаў Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG