Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША прызначылі новага кіраўніка амбасады ў Беларусі


Амбасада ЗША ў Менску, жнівень 2019
Амбасада ЗША ў Менску, жнівень 2019

Джэфры Джук стаў новым кіраўніком амбасады Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі.​ Ён зойме пасаду паверанага ў справах ЗША ў Беларусі​.

У амбасадзе ЗША адзначылі, што калі ў Менск прыбудзе амбасадар, Джук застанецца намесьнікам кіраўніка дыпляматычнай місіі.

Ад 2008 году амбасада ЗША ў Беларусі працуе ў скарочаным складзе на чале не з амбасадарам, а з павераным. Узровень дыпляматычных стасункаў быў паніжаны на патрабаваньне афіцыйнага Менску.

ЗША адклікалі свайго амбасадара ў Менску ў 2008 годзе, калі прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка загадаў скараціць колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у краіне.

Адносіны паміж краінамі пагоршыліся пасьля таго, як Вашынгтон увёў санкцыі, зрэагаваўшы на парушэньні правоў чалавека і палітычныя рэпрэсіі падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году ў Беларусі.

ЗША і Беларусь абвясьцілі пра пляны абмяняцца пасламі ў верасьні 2019 году, калі высокі чыноўнік Дзярждэпартамэнту Дэвід Гэйл сустрэўся з Лукашэнкам у Менску.

Аб прызначэньні неўзабаве амбасадара ў Беларусі заявіў падчас візыту ў Менск 1 лютага дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG