Як лічаць прадстаўнікі Бюро АБСЭ, выбарчае заканадаўства Беларусі не дае магчымасьці для “сапраўднай палітычнай канкурэнцыі".
Ад гаспадара менскага клюбу, дзе меркавалася адзначыць гадавіну Слуцкага збройнага чыну, супрацоўнікі спэцслужбаў запатрабавалі скасаваць дамову пра арэнду залі.
Менскі аблвыканкам не дазволіў таварыству аховы помнікаў правядзеньне краязнаўчай паездкі па месцах Слуцкага збройнага чыну.
Стаматоляг Аляксандар Жыдкевіч, які працуе ў вёсцы Бычыха, трапіў пад увагу міліцыянтаў, пабыўшы незалежным назіральнікам на апошніх выбарах.
На другі дзень пасьля атакі тэрарыстаў на 12 аб’ектаў у індыйскім горадзе Мумбай, спэцназ цалкам вызваліў гатэль “Trident/Oberoi” (Трайдэнт-Абэрой). Мяркуецца, што закладнікі застаюцца ў габрэйскім культурным цэнтры.
Урад Беларусі ініцыюе новыя перамовы з Расеяй пра цану паставак газу ў 2009 годзе, заявіў журналістам у Менску віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Андрэй Кабякоў.
Актывістак незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Тацяну Шапуцьку і Насту Лойку выклікаюць на Савет прафіляктыкі юрыдычнага факультэту БДУ.
Месяц назад была прыпыненая візавая забарона на ўезд у Эўразьвяз шэрагу афіцыйных асобаў. Гэта экспэрымэнт, аванс ці кардынальная зьмена палітыкі? Якую ролю ў палітыцы адносна Эўразьвязу будуць адыгрываць пытаньні правоў чалавека і дэмакратыі? Якіх зьменаў ад апазыцыйных сілаў вымагае цяперашняя палітыка аб’яднанай Эўропы?
У дзяржаўны продаж вярнулі “Народную волю”, на чарзе і тыднёвік “Наша Ніва”. А як справы ў іншых недзяржаўных выданьняў?
Аляксандар Лукашэнка звольніў чатырох высокапастаўленых супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў.
Бэніта Фэрэра-Вальднэр упершыню больш падрабязна прадставіла падрабязнасьці адмысловага пакету ў справе Усходняга партнэрства
Працягваецца візыт у Менск прэм’ер-міністра Сырыі Мухамэда Наджы аль-Атры. Паводле беларускага прэм’ера Сяргея Сідорскага, Сырыя – ключавы партнэр Беларусі на Блізкім Усходзе і ў арабскім сьвеце ў цэлым, а гэты візыт закладзе падмурак для візыту прэзыдэнта Сырыі ў Беларусь.
Эўрапрлямэнтар з Ірляндыі Ліэм Эйлвард заклікаў міністра замежных спраў сваёй краіны Мішэля Марціна і амбасадара Беларусі ў ЭЗ Уладзімера Сянько падпісаць двухбаковае ўрадавае пагадненьне.
Сэнат Чэскай Рэспублікі ўхваліў дамовы аб разьмяшчэньні на тэрыторыі краіны амэрыканскага радару як часткі супрацьракетнага шчыта ЗША.
Генпракуратура і МУС на заявы наконт забароны выезду за мяжу далі фармальныя адказы. На знак пратэсту 10 сьнежня адбудзецца вулічная акцыя “невыязных”.
Эўракамісія мае намер прапанаваць Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Ўкраіне пагадненьне пра асацыяцыю і стварэньне агульнай эканамічнай зоны.
Старшыня Рады БНР зьвярнулася да беларускага народу з нагоды гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну.
Адвакат амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра Зьміцер Гарачка сустрэўся са сваім падабаронным у шпіталі магілёўскай калёніі.
Ганс-Георг Вік лічыць пазытыўнымі зьмены ў дачыненьнях Беларусі і Эўразьвязу. Пры ўмове, што беларуская лібэралізацыя ня стане чарговым фарсам.
Беларусь пазытыўна ставіцца да палітыкі Ўсходняга партнэрства Эўразьвязу і падала свае прапановы на гэты конт, — адзначыў С. Мартынаў.
Сустрэча з памочнікам прэзыдэнта, начальнікам галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня прэзыдэнцкай адміністрацыі Усеваладам Янчэўскім адбылася з ініцыятывы ГА “БАЖ” 26 лістапада і доўжылася больш за гадзіну.
Прэм'ер-міністар Сырыі Мухамэд Наджы аль-Атры прыбывае 27 лістапада зь візытам у Менск.
Эўракамісія мае намер прапанаваць шасьці постсавецкім краінам, у тым ліку Беларусі, утварыць новую эўрапейскую эканамічную зону.
У сядзібе БНФ у Менску адбыўся круглы стол “Камунізм як антычалавечая ідэалёгія. Лічбы і факты”.
На нарадзе з кіраўніцтвам Віцебскай вобласьці Аляксандар Лукашэнка казаў такое, што немагчыма было пачуць зь ягоных вуснаў яшчэ некалькі ня тое што гадоў, а нават і месяцаў таму:
Былы старшыня Клімавіцкага суду Ігар Цішкін, які папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы, распавядае, як беларускія суды залежаць ад уладаў.
А.Лукашэнка на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласьці заявіў, што лічыць неабходным лібэралізаваць усе сфэры жыцьця. Ацэнкі палітолягаў і палітыкаў.
Паводле Марка Зэльцэра, які жыве ў Нью-Ёрку, 26 лістапада зьявіліся зьвесткі, што ягоны брат нібыта вызвалены з калёніі на падставе ўказу аб ягоным памілаваньні.
Эўракамісія мае намер прапанаваць 6-ці постсавецкім краінам, сярод якіх Беларусь, падпісаць пагадненьне пра асацыяцыю і стварэньне новай эўрапейскай эканамічнай зоны.
Аляксандар Лукашэнка на ўчорашняй сустрэчы з актывам Віцебскай вобласьці заявіў, што ён лічыць неабходным лібэралізаваць усе сфэры жыцьця.
"Найлепшым яго дзеяньнем было б унясеньне паправак у выбарчы кодэкс і прызначэньне новых выбараў прэзыдэнта і парлямэнта без свайго ўдзелу".
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што галоўнай сваёй задачай бачыць забесьпячэньне правоў чалавека. <b>ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ</b>
Актывісты руху “За Свабоду" чацьвёрты раз падалі дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі на рэгістрацыю грамадзкага аб’яднаньня.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што дэвальвацыя нацыянальнай валюты будзе ажыцьцяўляцца ў прадугледжаных раней парамэтрах: “Ніякага абвалу рубля ня будзе”.
Газэта разьлічвае зьявіцца ў канцы лістапада накладам 2,5 тысячы ў шапіках Менску.
Былы кандыдат у дэпутаты, сябра АГП Віктар Падчыненкаў і яго давераная асоба падчас выбарчай кампаніі Ўладзімер Ларын зьехалі зь Беларусі, бо не маглі знайсьці працы.
Гранічныя тэрміны правядзеньня чарговых мясцовых і прэзыдэнцкіх выбараў — 14 сьнежня 2010 году і 8 лютага 2011 году.
Група гарадзенскіх актывістаў падала заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне сустрэчы жыхароў гораду зь лідэрам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам. Дзеля гэтага актывісты просяць улады даць ім залю ў Палацы тэкстыльшчыкаў.
Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі вызначыла 14 акругаў, дзе былыя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў будуць зноў актыўна працаваць з выбарнікамі.
Працэс над Аляксандрам Баразенкам, які прызначаны на панядзелак, 8 сьнежня, адбудзецца ў судзе Цэнтральнага раёна Менску.
Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну Менску каля Менскага сьледчага ізалятара затрымалі больш за дзясятак актывістаў моладзевага руху, якія зьбіраліся правесьці акцыю салідарнасьці.
45 гадоў таму застрэлілі Лі Харві Освальда. А сёлета былы настаўнік Освальда Станіслаў Шушкевіч упершыню наведаў Далас, дзе 45 гадоў таму забілі Кэнэдзі.
Як ставяцца журналісты да выказваньня Ўсевалада Янчэўскага, што “інтэрнэт у Беларусі быў, ёсьць і будзе свабодным”.
Кіраўнік Беларусі А.Лукашэнка ў інтэрвію агенцтву “France Press” заявіў, што пашырэньне НАТО спарадзіла “міні-гонку ўзбраеньняў” у Эўропе.
Шасьцёра актывістаў даставілі ў міліцыю Першамайскага раёну Менску. Яны раздавалі буклеты «МТС — па-беларуску», чым і прыцягнулі ўвагу міліцыянтаў.
Эўракамісія павітала рашэньне беларускіх уладаў аб распаўсюдзе апазыцыйных газэтаў праз дзяржаўныя каналы. Камісар Эўразьвязу Б.Фэрэра-Вальднэр: "Зьвяртаем асаблівую ўвагу на справу А.Баразенкі"
У Вэнэсуэле прайшлі мясцовыя выбары, у якіх прапрэзыдэнцкія кандыдаты выйгралі ў пераважнай большасьці штатаў і гарадоў. Кандадаты ад апазыцыі выйгралі ў трох штатах, дзе жыве амаль траціна з 26 мільёнаў жыхараў краіны.
Намесьнік кіраўніка ўраду Беларусі на загад А.Лукашэнкі вызвалены са сваёй пасады. Ягоная новае новае месца працы – старшыня Віцебскага аблвыканкаму.
У Менску на канфэрэнцыі, арганізаванай прадстаўніцтвам АБСЭ і беларускімі ўладамі, абмяркоўвалася небясьпека дзяржаўнага рэгуляваньня інтэрнэт-мэдыяў і кантролю над імі.
21-22 лістапада ў Вільні праходзіла канфэрэнцыя беларускай дэмакратычнай апазыцыі і экспэртаў. Удзельнікі абмяркоўвалі вынікі выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў і палітычную стратэгію на будучыню.
Загрузіць яшчэ