Аляксандар Лукашэнка ў межах барацьбы з карупцыяй загадаў звольніць намесьніка генпракурора Мікалая Купрыянава і пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра.
Карупцыю ў Беларусі абмяркоўвалі: Лукашэнка — на паседжаньні ў сваёй Адміністрацыі, а Лябедзька — на форуме Кран-Мантана.
Лукашэнка даручыў звольніць намесьнікаў міністра ўнутраных справаў Аляксандра Шчурко і Віктара Філістовіча, намесьніка генпракурора Мікалая Купрыянава, пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра.
Кіраўнік Беларусі заявіў, што не дапусьціць ніякай намэнклятурнай прыватызацыі.
Усе, да адзінага, сябры дзьвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі ўвойдуць у склад беларускай дэлегацыі ў Міжпарляменцкім саюзе (МПС).
Адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху, Віктар Гарбачоў з Барысава, паведаміў “Свабодзе”, што ён разам зь іншымі прадпрымальнікамі, зь якімі працуе ўжо некалькі гадоў, возьме ўдзел у маршы 15 сьнежня.
Месяц таму рада Эўразьвязу прыпыніла на паўгода візавыя санкцыі адносна кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу ягоных чыноўнікаў. Што зьмянілася за гэты месяц?
Эмануіл Зэльцэр накіраваны ў магілёўскую калёнію. Якія ўмовы чакаюць амэрыканскага адваката ў месцы зьняволеньня?
Кіраўнік назіральнікаў АБСЭ на сёлетніх беларускіх выбарах заявіў, што старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына павінна быць выключаная зь сьпісу неўязных у Эўразьвяз.
Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі пабываў з рабочым візытам у Латвіі. Незалежныя палітолягі адзначаюць, што гэты візыт тычыўся сфэры эканомікі.
Дырэктар па асаблівых даручэньнях “Расабаронэкспарту”: “Мы паставім ўсё, што яны захочуць. Няма ніякіх абмежаваньняў на пастаўку узбраеньняў у Беларусь”.
Генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэйвіс абмеркаваў зь міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым жаданьне Беларусі ўзяць удзел у працы Рады Эўропы.
Амэрыканскі грамадзянін Эмануіл Зэльцэр будзе адбываць пакараньне ў магілёўскай калёніі, а яго сакратарку Ўладлену Функ адправяць у калёнію ў Гомель.
Прэм’ер-міністар Беларусі знаходзіцца зь візытам у Латвіі. У ліпені прэм'ер-міністар Латвіі Іварс Годманіс сустракаўся зь Сяргеем Сідорскім у будынку латвійскай памежнай аховы на КПП.
У інтэрвію “The Wallstreet Journal” кіраўнік Беларусі выказаў зацікаўленасьць у наладжваньні дыялёгу з ЗША. Прадстаўнікі дэмсілаў спадзяюцца на прынцыповасьць ЗША.
Гаворачы пра новага прэзыдэнта ЗША, А.Лукашэнка сказаў, што гэта “незашораны чалавек, які зможа больш рэальна паглядзець на сусьветную рэчаіснасьць”.
У Менску 13 лістапада адкрыецца канфэрэнцыя “Суседзтва і бясьпека: пэрспэктывы Беларусі ў Эўропе”. Яна арганізавана фондам “Навука і палітыка”(Бэрлін) і Нямецка-беларускім таварыствам пры падтрымцы амбасады Нямеччыны ў Беларусі.
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, апазыцыйны палітык Сяргей Скрабец дагэтуль ня можа ўладкавацца на працу.
Прэзыдэнт Польшчы ладзіць Вялікі баль прэзыдэнтаў. Кіраўніка Беларусі не запрасілі.
Крымінальную справу супраць апошняга фігуранта ў “справе 14-ці” перадалі ў суд. А.Баразенку вінавацяць у арганізацыі беспарадкаў.
Крымінальную справу супраць Аляксандра Баразенкі, апошняга фігуранта “справы 14-ці”, перадалі ў суд Цэнтральнага раёну Менску.
У судзе Ленінскага раёну Менску асудзілі 5 актывістаў “Маладога Фронту”, затрыманых 7 лістапада. Кожны зь іх атрымаў трое сутак арышту і быў адпушчаны ў залі суду.
У студзені 2007 г. сэнатар Джозэф Байдэн заявіў, што будзе змагацца за намінацыю ад Дэмакратычнай партыі на кандыдата ў прэзыдэнты.
Эўракамісія заявіла пра аднаўленьне перамоваў з Расеяй наконт пагадненьня аб партнэрстве з Эўразьвязам.
“Тыдзень з Радыё Свабода” – штотыднёвая аналітычная перадача на незалежным тэлеканале Белсат.
10 лістапада ў Салігорску да вядомай праваабаронцы Яны Паляковай прыйшоў міліцыянт і запатрабаваў ісьці зь ім у суд.
У судзе Ленінскага раёну Менску, які знаходзіцца ў будынку Дома правасудзьдзя, сёньня судзяць моладзевых актывістаў, затрыманых 7 лістапада. Аляксей Янушэўскі атрымаў трое сутак арышту.
Сёньня старшыня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва быў выкліканы ў пракуратуру Барысаўскага раёну.
Наста Палажанка і Антон Русін атрымалі трое сутак арышту. Палажанку судзіў судзьдзя Міхаіл Хома, Антона Русіна – судзьдзя Валянціна Зінкевіч.
Актывісты "Маладога Фронту" правялі пікет каля будынку Дома правасудзьдзя.
Прэсавая служба кіраўніка беларускага ўраду паведамляе, што 12 лістапада “па запрашэньні латвійскага боку адбудзецца рабочы візыт у Рыгу прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага”.
"Аляксандру Лукашэнку трэба даць магчымасьць прадэманстраваць жаданьне ня толькі зьмяніць адносіны з Эўропай, але і ўрэгуляваць унутраную сытуацыю", — лічыць старшыня інстытута "Адкрытае грамадзтва" Джордж Сорас.
У судзе Ленінскага раёну Менску сёньня будуць судзіць моладзевых актывістаў, якіх затрымалі 7 лістапада насупраць будынку КДБ. Яны трымалі расьцяжку: “Камунізм пад трыбунал!”.
Нядаўна Мішэл Абама сказала, што ня будзе дамагацца нейкай палітычнай ролі для сябе. Адкуль узялася першая амэрыканская чарнаскурая першая дама?
Мядзьведзеў хоча перайсьці ў разьліках з краінамі СНД з даляра на расейскі рубель. Ці пагражае ініцыятыва фінансавай сыстэме Беларусі?
Сябры руху “Маладая Беларусь”Алесь Круткін і Сяргей Мартынюк разгарнулі ў цэнтры Полацку нацыянальны сьцяг, і праз 10 хвілін іх забралі ў пастарунак.
7 лістапада: кветкі правадыру, малітва за ахвяраў кастрычніцкага перавароту і грамадзянскай вайны, дзёрзкая акцыя маладафронтаўцаў.
Да 90-х угодкаў адраджэньня Польшчы ў Горадні плянуюцца некалькі імпрэзаў. Некаторыя зь іх з прычыны супраціву ўладаў апынуліся пад пагрозай.
Гомельскі гарвыканкам не дазволіў апазыцыйным камуністам правесьці сёньня самастойны мітынг з нагоды ўгодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі. Апазыцыянэрам прапанавалі далучыцца да мітынгу на пляцы Леніна, які ладзілі гарадзкія ўлады разам зь мясцовай суполкай КПБ.
Сёньня ў Горадні да помніка Леніну згадаць пра Кастрычніцкую рэвалюцыю прыйшлі сябры Партыі камуністаў беларускай – дзясятак людзей сталага веку.
Сёньня ў Магілёве на плошчу Леніна да яго скульптурнай выявы прыйшлі сябры Партыі камуністаў Беларускай.
Маладафронтаўцы стаялі з расьцяжкай насупраць будынку КДБ, на якой было напісана: “Камунізм пад трыбунал!”.
Жлобінскі райвыканкам ня даў дазволу мясцовым актывістам ПКБ на правядзеньне мітынгу з нагоды 91-х угодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Сёньня ў Берасьці аб 11 гадзіне да помніка Леніну на цэнтральнай плошчы рушаць дзьве калёны. Адну зь іх зьбірае ўладная “вэртыкаль”, другую – берасьцейскі гаркам Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ).
Эўразьвяз разглядае магчымасьць пашырыць супрацоўніцтва з Беларусьсю коштам новых сфэраў. Як рэагуюць на новыя ініцыятывы Брусэлю ў Менску?
Заява расейскага прэзыдэнта Дзмітрыя Мядзьведзева аб разьмяшчэньні ў Калінінградзкай вобласьці сыстэмы ракет бліжняга радыюсу дзеяньня ”Іскандэр” выклікала непрыхільную рэакцыю з боку НАТА.
Якія наступствы для Беларусі могуць мець пляны Расеі разьмясьціць у Калінінградзкай вобласьці ракеты “Іскандэр”? Камэнтары экспэртаў.
Лідэры многіх краін сьвету працягваюць віншаваць Барака Абаму зь перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах.
Загрузіць яшчэ