На нарадзе з кіраўніцтвам Віцебскай вобласьці Аляксандар Лукашэнка казаў такое, што немагчыма было пачуць зь ягоных вуснаў яшчэ некалькі ня тое што гадоў, а нават і месяцаў таму:
Былы старшыня Клімавіцкага суду Ігар Цішкін, які папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы, распавядае, як беларускія суды залежаць ад уладаў.
А.Лукашэнка на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласьці заявіў, што лічыць неабходным лібэралізаваць усе сфэры жыцьця. Ацэнкі палітолягаў і палітыкаў.
Паводле Марка Зэльцэра, які жыве ў Нью-Ёрку, 26 лістапада зьявіліся зьвесткі, што ягоны брат нібыта вызвалены з калёніі на падставе ўказу аб ягоным памілаваньні.
Эўракамісія мае намер прапанаваць 6-ці постсавецкім краінам, сярод якіх Беларусь, падпісаць пагадненьне пра асацыяцыю і стварэньне новай эўрапейскай эканамічнай зоны.
Аляксандар Лукашэнка на ўчорашняй сустрэчы з актывам Віцебскай вобласьці заявіў, што ён лічыць неабходным лібэралізаваць усе сфэры жыцьця.
"Найлепшым яго дзеяньнем было б унясеньне паправак у выбарчы кодэкс і прызначэньне новых выбараў прэзыдэнта і парлямэнта без свайго ўдзелу".
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што галоўнай сваёй задачай бачыць забесьпячэньне правоў чалавека. <b>ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ</b>
Актывісты руху “За Свабоду" чацьвёрты раз падалі дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі на рэгістрацыю грамадзкага аб’яднаньня.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што дэвальвацыя нацыянальнай валюты будзе ажыцьцяўляцца ў прадугледжаных раней парамэтрах: “Ніякага абвалу рубля ня будзе”.
Газэта разьлічвае зьявіцца ў канцы лістапада накладам 2,5 тысячы ў шапіках Менску.
Былы кандыдат у дэпутаты, сябра АГП Віктар Падчыненкаў і яго давераная асоба падчас выбарчай кампаніі Ўладзімер Ларын зьехалі зь Беларусі, бо не маглі знайсьці працы.
Гранічныя тэрміны правядзеньня чарговых мясцовых і прэзыдэнцкіх выбараў — 14 сьнежня 2010 году і 8 лютага 2011 году.
Група гарадзенскіх актывістаў падала заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне сустрэчы жыхароў гораду зь лідэрам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам. Дзеля гэтага актывісты просяць улады даць ім залю ў Палацы тэкстыльшчыкаў.
Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі вызначыла 14 акругаў, дзе былыя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў будуць зноў актыўна працаваць з выбарнікамі.
Працэс над Аляксандрам Баразенкам, які прызначаны на панядзелак, 8 сьнежня, адбудзецца ў судзе Цэнтральнага раёна Менску.
Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну Менску каля Менскага сьледчага ізалятара затрымалі больш за дзясятак актывістаў моладзевага руху, якія зьбіраліся правесьці акцыю салідарнасьці.
45 гадоў таму застрэлілі Лі Харві Освальда. А сёлета былы настаўнік Освальда Станіслаў Шушкевіч упершыню наведаў Далас, дзе 45 гадоў таму забілі Кэнэдзі.
Як ставяцца журналісты да выказваньня Ўсевалада Янчэўскага, што “інтэрнэт у Беларусі быў, ёсьць і будзе свабодным”.
Кіраўнік Беларусі А.Лукашэнка ў інтэрвію агенцтву “France Press” заявіў, што пашырэньне НАТО спарадзіла “міні-гонку ўзбраеньняў” у Эўропе.
Шасьцёра актывістаў даставілі ў міліцыю Першамайскага раёну Менску. Яны раздавалі буклеты «МТС — па-беларуску», чым і прыцягнулі ўвагу міліцыянтаў.
Эўракамісія павітала рашэньне беларускіх уладаў аб распаўсюдзе апазыцыйных газэтаў праз дзяржаўныя каналы. Камісар Эўразьвязу Б.Фэрэра-Вальднэр: "Зьвяртаем асаблівую ўвагу на справу А.Баразенкі"
У Вэнэсуэле прайшлі мясцовыя выбары, у якіх прапрэзыдэнцкія кандыдаты выйгралі ў пераважнай большасьці штатаў і гарадоў. Кандадаты ад апазыцыі выйгралі ў трох штатах, дзе жыве амаль траціна з 26 мільёнаў жыхараў краіны.
Намесьнік кіраўніка ўраду Беларусі на загад А.Лукашэнкі вызвалены са сваёй пасады. Ягоная новае новае месца працы – старшыня Віцебскага аблвыканкаму.
У Менску на канфэрэнцыі, арганізаванай прадстаўніцтвам АБСЭ і беларускімі ўладамі, абмяркоўвалася небясьпека дзяржаўнага рэгуляваньня інтэрнэт-мэдыяў і кантролю над імі.
21-22 лістапада ў Вільні праходзіла канфэрэнцыя беларускай дэмакратычнай апазыцыі і экспэртаў. Удзельнікі абмяркоўвалі вынікі выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў і палітычную стратэгію на будучыню.
“А калі спатрэбіцца рэгуляваньне, гэта ня будзе рабіцца кілейна, а з удзелам нават тых, хто крытычна ставіцца да ўлады,” – запэўніў памочнік прэзыдэнта.
24 лістапада 1996 году ў Беларусі адбыўся рэфэрэндум, у выніку якога былі ўнесеныя кардынальныя зьмены ў Канстытуцыю краіны.
Грузінскія ўлады паведамляюць, што сёньня каля калёны аўтамабіляў, у якіх ехалі прэзыдэнты Грузіі і Польшчы, чуліся стрэлы.
Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну Менску затрымалі некалькі чалавек, якія стаялі з партрэтамі Аляксандра Баразенкі каля сьледчага ізалятара. Сярод удзельнікаў акцыі салідарнасьці была цётка А.Баразенкі.
Сёньня ў Вільні скончылася двухдзённая канфэрэнцыя беларускай дэмакратычнай апазыцыі і экспэртаў.
23 лістапада культурніцкая камісія Партыі БНФ ладзіць адзначэньне ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну.
Актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь” правялі 21 лістапада чарговую акцыю салідарнасьці з Аляксандрам Баразенкам і ў чарговы раз былі затрыманыя.
Аляксандар Лукашэнка, як паведамляе сёньня ягоная прэсавая служба, падпісаў два ўказы, скіраваныя на “канструктыўны і ўсебаковы дыялёг з Эўрапейскім Зьвязам”.
Каля 80 тысяч студэнтаў выйшла сёньня на вуліцы вэнэсуэльскіх гарадоў, каб папярэдзіць прэзыдэнта Уга Чавэса, што з чарговымі выбарамі ў краіне яму ня пойдзе так лёгка, як з папярэднімі.
“Наша ніва” і “Народная воля” вяртаюцца ў газэтныя шапікі. Андрэй Дынько: “Гэта перамога ўсяго дэмакратычнага грамадзтва, якое вытрывала”.
У калёнцы камэнтароў амэрыканскай газэты The New York Times сёньня зьявіўся артыкул, які цьвердзіць, што цяперашняя маскоўская палітыка нацэленая на падтрыманьне "новай халоднай вайны".
У пятніцу ў Вільні пачалася двухдзённая канфэрэнцыя беларускай дэмакратычнай апазыцыі і экспэртаў.
Недзяржаўным газэтам абяцаюць адчыніць друкарні, уключыць іх у падпісны каталёг і сыстэму распаўсюджваньня Белсаюздруку.
За гэты час яны разгледзелі 4 законапраекты і атрымалі пасьведчаньні дэпутатаў.
Сёньня ў Вільні пры падтрымцы Рады Эўропы пачынаецца вялікая апазыцыйная канфэрэнцыя.
Cёньня новаабраная Палата прадстаўнікоў пачне разгляд законапраектаў. Пакуль у парадку дня пытаньне прызнаньня незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі ня значыцца.
20-га лістапада ў турэмным шпіталі 15-й магілёўскай калёніі прайшла сустрэча Эманула Зэльцэра з прэс-аташэ амбасады ЗША ў Беларусі Кэрэлайн Сэвідж.
Моладзевыя актывісты Партыі БНФ правялі флэш-моб на Камароўскім рынку ў Менску.
Аляксандар Баразенка пасьля сямі дзён галадоўкі пагадзіўся спыніць акцыю пратэсту. Неўзабаве яго будуць судзіць.
Сёньня суд Сеньненскага раёну наклаў штраф – 700 тысяч рублёў – на сябра ўчастковай выбарчай камісіі Натальлю Нікіціну.
Спадар Жукоўскі мусіць вярнуць на рахунак Буда-Кашалёўскага райвыканкаму больш як мільён семсот тысяч рублёў, якія былі выкарыстаныя на перадвыбарчыя ўлёткі.
Супрацоўнікі аховы Вярхоўнага суду затрымалі дзьвюх актывістак “Маладога фронту” Насту Палажанку і непаўналетнюю Юлію Міхайлаву.
Зьмітра Кухлея, актывіста руху “За свабоду”, адміністрацыя “Мастоўдрэву” папярэдзіла, што кантракт зь ім, які мае скончыцца ў сьнежні, падоўжаны ня будзе.
Пра гэта сёньня заявіла на прэс-канфэрэнцыі амбасадарка Латвіі ў Беларусі Майра Мора.
Загрузіць яшчэ