Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія: амэрыканскі радар прайшоў першую ратыфікацыю


Чэскі міністар замежных справаў Карэл Шварцэнбэрг і дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс паказваюць дамовы аб радары пасьля іх падпісаньня 8 ліпеня 2008 году
Чэскі міністар замежных справаў Карэл Шварцэнбэрг і дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс паказваюць дамовы аб радары пасьля іх падпісаньня 8 ліпеня 2008 году

Сэнат Чэскай Рэспублікі ўхваліў дамовы аб разьмяшчэньні на тэрыторыі краіны амэрыканскага радару як часткі супрацьракетнага шчыта ЗША.

“За” прагаласавала 49 дэпутатаў верхняй палаты парлямэнту Чэхіі з 81. Супраць выступілі сацыял-дэмакраты і камуністы. Яны прапаноўвалі адкласьці на год ратыфікацыю дамоваў, каб дачакацца вынікаў перамоваў аб новай сыстэме бясьпекі ў Эўропе.

Аднак большасьць галасоў у палаце мае правацэнтрысцкая кааліцыя, якая падтрымала дамовы са Злучанымі Штатамі.

Радар маюць збудаваць непадалёк ад горада Брды, за 90 кілямэтраў на паўднёвы захад ад Прагі.

Дамовы ўступяць у сілу пасьля ратыфікацыі Палатай дэпутатаў парлямэнту Чэхіі і падпісаньня прэзыдэнтам Вацлавам Клаўсам.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG