У дзяржаўны продаж вярнулі “Народную волю”, на чарзе і тыднёвік “Наша Ніва”, які ўжо заключыў адпаведныя дамовы зь “Белсаюздрукам” і ”Белпоштай”. А як справы ў іншых недзяржаўных выданьняў, якія ўжо некалькі гадоў знаходзяцца ў няроўных умовах зь дзяржаўнымі газэтамі?
Тыднёвік “Свободные новости” яшчэ 6 гадоў таму быў выкінуты з падпіснога каталёгу “Белпошты”. Выданьню цудам удалося захаваць адносіны зь “Белсаюздрукам”, і таму прадаюць газэту ўсё ж у шапіках гэтай дзяржаўнай структуры. Аднак калі б не абмежаваньні ў падпісцы, сёньняшні тыраж у 22 тысячы даўно б ужо значна вырас, мяркуе рэдактар Уладзімер Зданюк. У верасьні, згадвае рэдактар, ён зьвяртаўся зь лістом у “Белпошту”, каб “Свободные новості” вярнулі ў падпіску, але нават не атрымаў адказу. Тое, што “Народнай волі” і “Нашай Ніве” такі дазвол далі, спадар Зданюк успрымае як добры знак:
“Калі беларускія ўлады будуць пасьлядоўнымі,то, спадзяюся, наступны крок будзе такі, што і адносна іншых выданьняў вырашыцца праблема з распаўсюдам і друкам. Вельмі спадзяюся, што гэта першы крок, за якім будуць наступныя”.
Уладзімер Зданюк вітаў дзейнасьць Беларускай асацыяцыі журналістаў, якая, паводле яго, адстойвае інтарэсы незалежных выданьняў перад афіцыйнымі ўладамі.
Асабліва ў цяжкім стане з-за абмежаваньняў у падпісцы і распаўсюдзе апынуліся рэгіянальныя выданьні. Тыднёвік “Вольнае Глыбокае” тры гады таму меў наклад 3,5 тысячы, цяпер — толькі 2100. Паводле рэдактара Ўладзімера Скрабатуна, “Вольнае Глыбокае”, якое любяць і ў суседніх раёнах, стала вельмі цяжка распаўсюджваць. Прыкладам, у Шаркаўшчынскім ды Мёрскім раёнах, паводле рэдактара, прадаўцоў газэты міліцыя затрымлівае, хаця ў іх ёсьць усе патрэбныя дакумэнты. Уладзімер Скрабатун ня верыць у тое, што “лібэралізацыя” ў галіне недзяржаўных мэдый пойдзе далей за “Народную волю” і “Нашу Ніву”:
“Мне адзін дзядзька з канторы, якая ўсе ведае — разумееце, зь якой? Што на тры літары — сказаў: газэта „Вольнае Глыбокае“ занесеная ў адмысловы сьпіс апазыцыйных выданьняў, у які трапляюць сур’ёзна і надоўга”.
Паводле Ўладзімера Скрабатуна, у мясцовых установах “Белпошты” і “Белсаюздруку” зацікаўленыя ў вяртаньні “Вольнага Глыбокага”, бо гэта дапаможа выконваць плян, але на абласным узроўні справа тармозіцца.
Баранавіцкае выданьне “Intex-press” выходзіць накладам большым за 16 тысяч,у рэгіёне газэта — адна з самых папулярных. Рэдактар Уладзімер Янукевіч мяркуе, што нават дазвол уладаў на вяртаньне газэты ў агульную сыстэму продажу і падпіскі ня выправіць сытуацыю няроўнасьці дзяржаўных і недзяржаўных мэдый:
“Намі гуляюць, як лялькамі, а грунтоўна пытаньне не вырашаецца. 8 лютага ўступіць у дзеяньне новы закон, які яшчэ горшы. А тое, што кагосьці вяртаюць у распаўсюджваньне, дык празь некалькі месяцаў гэтак жа лёгка могуць зноў выкінуць. Таму добрая навіна, але нават ня крок, не палова, а толькі чвэрць кроку да таго, каб свабода слова пачала панаваць у Беларусі”.
Тыднёвік “Свободные новости” яшчэ 6 гадоў таму быў выкінуты з падпіснога каталёгу “Белпошты”. Выданьню цудам удалося захаваць адносіны зь “Белсаюздрукам”, і таму прадаюць газэту ўсё ж у шапіках гэтай дзяржаўнай структуры. Аднак калі б не абмежаваньні ў падпісцы, сёньняшні тыраж у 22 тысячы даўно б ужо значна вырас, мяркуе рэдактар Уладзімер Зданюк. У верасьні, згадвае рэдактар, ён зьвяртаўся зь лістом у “Белпошту”, каб “Свободные новості” вярнулі ў падпіску, але нават не атрымаў адказу. Тое, што “Народнай волі” і “Нашай Ніве” такі дазвол далі, спадар Зданюк успрымае як добры знак:
“Калі беларускія ўлады будуць пасьлядоўнымі,
Вельмі спадзяюся, што гэта першы крок, за якім будуць наступныя
Уладзімер Зданюк вітаў дзейнасьць Беларускай асацыяцыі журналістаў, якая, паводле яго, адстойвае інтарэсы незалежных выданьняў перад афіцыйнымі ўладамі.
Асабліва ў цяжкім стане з-за абмежаваньняў у падпісцы і распаўсюдзе апынуліся рэгіянальныя выданьні. Тыднёвік “Вольнае Глыбокае” тры гады таму меў наклад 3,5 тысячы, цяпер — толькі 2100. Паводле рэдактара Ўладзімера Скрабатуна, “Вольнае Глыбокае”, якое любяць і ў суседніх раёнах, стала вельмі цяжка распаўсюджваць. Прыкладам, у Шаркаўшчынскім ды Мёрскім раёнах, паводле рэдактара, прадаўцоў газэты міліцыя затрымлівае, хаця ў іх ёсьць усе патрэбныя дакумэнты. Уладзімер Скрабатун ня верыць у тое, што “лібэралізацыя” ў галіне недзяржаўных мэдый пойдзе далей за “Народную волю” і “Нашу Ніву”:
“Мне адзін дзядзька з канторы, якая ўсе ведае — разумееце, зь якой? Што на тры літары — сказаў: газэта „Вольнае Глыбокае“ занесеная ў адмысловы сьпіс апазыцыйных выданьняў, у які трапляюць сур’ёзна і надоўга”.
Паводле Ўладзімера Скрабатуна, у мясцовых установах “Белпошты” і “Белсаюздруку” зацікаўленыя ў вяртаньні “Вольнага Глыбокага”, бо гэта дапаможа выконваць плян, але на абласным узроўні справа тармозіцца.
Баранавіцкае выданьне “Intex-press” выходзіць накладам большым за 16 тысяч,
Намі гуляюць, як лялькамі, а грунтоўна пытаньне не вырашаецца.