Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадок: крымінальная справа супраць актывіста


Стаматоляг Аляксандар Жыдкевіч, які працуе ў вёсцы Бычыха, трапіў пад увагу міліцыянтаў, пабыўшы незалежным назіральнікам на апошніх выбарах.

Днямі супраць яго распачалі крымінальную справу паводле артыкулу 433 Крымінальнага кодэксу “Атрыманьне незаконнага ўзнагароджаньня”. Падставай для гэтага стаўся запіс у кнізе скаргаў пра тое, што малады спэцыяліст нібыта ўзяў грошы за лячэньне, якое павінна было быць бясплатным.

Падазраваны актывіст, прыхільнік руху “За свабоду!”, зьвярнуў увагу сьледчага Гарадоцкай пракуратуры Сяргея Касіча на тое, што запіс зьявіўся толькі праз два месяцы пасьля таго, як пацыент пабываў на прыёме. Ён згадаў таксама, што мясцовыя чыноўнікі ў прыватных гутарках ня раз прапаноўвалі яму зьнізіць грамадзкую актыўнасьць: маўляў, выбары пройдуць, а табе тут жыць далей”.

Паводле Леаніда Гаравога, актывіста з райцэнтру Гарадок, Аляксандар Жыдкевіч зь першых дзён працы на Гарадоччыне дэманстраваў уласную прынцыповую пазыцыю, чым і не спадабаўся начальству. У прыватнасьці, дамагаўся ад супрацоўнікаў фэльчарска-акушэрскага пункту ў Бычысе дакладнага выкананьня службовых абавязкаў і патрабаваў, каб яму, маладому спэцыялісту, на законных падставах далі прыдатнае жыльлё.

Спадар Гаравы падкрэсьліў таксама, што 20-гадовы Аляксандар Жыдкевіч у дзяцінстве страціў маці і ня мае бацькі, якія маглі б падтрымаць яго ў цяжкую хвіліну. Таму аднадумцы заклікаюць падтрымаць яго, бо пад перасьлед ён трапіў за палітычныя перакананьні і выразную грамадзянскую пазыцыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG