Генэральная пракуратура і Міністэрства ўнутраных спраў на заявы дэмакратычных актывістаў наконт забароны выезду за мяжу далі фармальныя адказы. Некаторым з заяўнікаў прыпісалі неіснуючыя крымінальныя справы. На знак пратэсту 10 сьнежня адбудзецца вулічная акцыя “невыязных”.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў зь Міністэрства ўнутраных спраў адказ на калектыўную заяву, пад якой, акрамя ягонага, стаяць подпісы Зьмітра Дашкевіча, Юрася Карэтнікава і Паўла Кур’яновіча.
Нагадаем: 6 лістапада адбыўся імправізаваны марш “невыязных” дэмакратычных актывістаў. Лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Дашкевіч і лідэр АГП Анатоль Лябедзька перадалі заявы з патрабаваньнем выкрасьліць іхныя прозьвішчы са сьпісу “невыязных” у Генэральную пракуратуру, а Юрась Карэтнікаў — у МУС.
Гаворыць Анатоль Лябедзька:
“Намесьнік міністра спасылаецца на канкрэтны ўказ Лукашэнкі, які быў падпісаны ў сьнежні мінулага году. І гэта зьяўляецца юрыдычнай падставай, каб забараняць людзям выяжджаць за межы краіны. Да таго ж намесьнік міністра спасылаецца на тое, што аднаго з падпісантаў гэтага ліста, грамадзяніна Дашкевіча, паводле той транскрыпцыі беларускай мовы, як ён падпісаўся, няма.
Што рабіць у такой сытуацыі? Як рэагаваць? Змагацца за свае правы. 10 сьнежня, у Сусьветны дзень абароны правоў чалавека, мы зноў выйдзем на вуліцу”.
Зьміцер Дашкевіч атрымаў сёньня адказ з Генэральнай пракуратуры, у якім сьцьвярджаецца, што летась 11 лістапада Менскі раённы суд пакараў яго зьняволеньнем на два гады і 8 месяцаў за злоснае хуліганства.
“Напрыканцы 2007 году я знаходзіўся ў Шклоўскай калёніі. Вельмі дзіўна, як такія дакумэнты могуць інстанцыі такога высокага ўзроўню дасылаць грамадзянам.
Паводле базы мне сказалі, што ў мяне нібыта не заплачаны шклоўскі штраф у крымінальнай справе за адмову даваць паказаньні супраць Івана Шылы. У самім судзе, падняўшы справы, мне паведамілі, што штраф я заплаціў, усе дакумэнты ў МУС падалі і ўсе адпаведныя формы даўно запоўнілі”.
Лідэр моладзі БНФ Франак Вячорка стаў невыязным пасьля таго, як ягонае прозьвішча ўнесьлі ў ”чорны сьпіс” з падачы ваенкамату Савецкага раёну Менску.
Франак Вячорка сьцьвярджае, што выканаў усе патрабаваньні вайскоўцаў:
“Я штотыдзень праходжу ваенкамат. Мне штотыдзень абяцаюць разабрацца і нават паказвалі паперу на імя міграцыйнай службы аб выключэньні мяне са сьпісу невыязных. Але кіраўнік ваенкамату яе не падпісвае. Наколькі я разумею, не падпісвае прынцыпова, таму што няма рашэньня зьверху. А рашэньня ня будзе, пакуль ім выгодна трымаць мяне невыязным”.
Ваенкамат зацікавіўся моладзевым актывістам, калі таго выключылі з БДУ пасьля адбыцьця арышту. Сёньня Франак наведаў рэктарат, дзе яму параілі зноў зьвярнуцца ў лютым 2009 году з заявай, каб яго аднавілі на вучобе.
Антон Койпіш, фігурант “справы 14-ці“, быў пакараны штрафам. Нягледзячы на тое, што ён заплаціў грошы, ягонае прозьвішча таксама ўнесьлі ў сьпіс.
“Я невыязны ад 22 ліпеня, калі быў разгляд нашай скаргі на прысуд у „справе 14-ці“. Тады мяне пакаралі штрафам. Хаця штраф я дастаткова даўно выплаціў, мяне дагэтуль не выключаюць са сьпісу невыязных і не тлумачаць прычыны”.
Марш “невыязных” мае адбыцца 10 сьнежня, у Міжнародны дзень абароны правоў чалавека. Акцыя пачнецца каля будынку Міністэрства ўнутраных спраў. Удзельнікі шэсьця наведаюць КДБ, Міністэрства абароны і Генэральную пракуратуру.