Дзярждума Расеі ўхваліла ў першым чытаньні праекты законаў пра працягненьне тэрміну паўнамоцтваў прэзыдэнта й парлямэнту.
Расея выдзяляе Беларусі крэдыт на 2 мільярды даляраў. Але пры гэтым дзьве краіны маюць намер распрацаваць плян супольных дзеяньняў, у тым ліку й стварэньня адзінай валюты.
У Беларусі працягваюць абмяркоўваць скандальныя адстаўкі шэрагу сілавікоў, ініцыяваныя Аляксандрам Лукашэнкам падчас учорашняй антыкарупцыйнай нарады.
У Цэнтральным судзе пакуль ніякіх зьменаў: шыльды з прозьвішчамі Есьмана, Ільіной і Паўлючук, як і раней, знаходзяцца на дзьвярах іх кабінэтаў.
Генпракурор Рыгор Васілевіч завёў крымінальную справу адносна свайго намесьніка Мікалая Купрыянава і пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра.
Літоўскі ўрад прапаноўвае ўраду Беларусі ўвесьці бязьвізавы рэжым для грамадзянаў, якія жывуць на памежных тэрыторыях.
Ужо ў першы дзень працы новага складу парлямэнту Літвы, 17-га лістапада, будзе агучана ініцыятыва аб стварэньні ў ім дэпутацкай групы “За дэмакратычную Беларусь”.
"The Wall Street Journal" распавядае пра пляны Менску разьмясьціць у Беларусі расейскія ракеты і цытуе беларускага кіраўніка.
На ўчорашняй нарадзе, прысьвечанай барацьбе з карупцыяй, Аляксандар Лукашэнка найбольш падрабязна распавёў пра махінацыі з жыльлём пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра.
Сёньня Гомельскі абласны суд разгледзіць касацыйныя скаргі чатырох дэмакратычных актывістаў, пакараных буйнымі штрафамі падчас парлямэнцкай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Працягваецца нямецка-беларускі форум “Суседзтва і бясьпека: пэрспэктывы Беларусі ў Эўропе”. Учора на ім выступіў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей.
13 лістапада Беларусь і Расея падпісалі пагадненьне аб прадстаўленьні Менску крэдыту ў 2 мільярды даляраў. Палова, як чакаецца, паступіць у Беларусь неўзабаве, рэшта – у пачатку наступнага году.
Аляксандар Лукашэнка ў межах барацьбы з карупцыяй загадаў звольніць намесьніка генпракурора Мікалая Купрыянава і пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра.
Карупцыю ў Беларусі абмяркоўвалі: Лукашэнка — на паседжаньні ў сваёй Адміністрацыі, а Лябедзька — на форуме Кран-Мантана.
Лукашэнка даручыў звольніць намесьнікаў міністра ўнутраных справаў Аляксандра Шчурко і Віктара Філістовіча, намесьніка генпракурора Мікалая Купрыянава, пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра.
Кіраўнік Беларусі заявіў, што не дапусьціць ніякай намэнклятурнай прыватызацыі.
Усе, да адзінага, сябры дзьвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі ўвойдуць у склад беларускай дэлегацыі ў Міжпарляменцкім саюзе (МПС).
Адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху, Віктар Гарбачоў з Барысава, паведаміў “Свабодзе”, што ён разам зь іншымі прадпрымальнікамі, зь якімі працуе ўжо некалькі гадоў, возьме ўдзел у маршы 15 сьнежня.
Месяц таму рада Эўразьвязу прыпыніла на паўгода візавыя санкцыі адносна кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу ягоных чыноўнікаў. Што зьмянілася за гэты месяц?
Эмануіл Зэльцэр накіраваны ў магілёўскую калёнію. Якія ўмовы чакаюць амэрыканскага адваката ў месцы зьняволеньня?
Кіраўнік назіральнікаў АБСЭ на сёлетніх беларускіх выбарах заявіў, што старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына павінна быць выключаная зь сьпісу неўязных у Эўразьвяз.
Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі пабываў з рабочым візытам у Латвіі. Незалежныя палітолягі адзначаюць, што гэты візыт тычыўся сфэры эканомікі.
Дырэктар па асаблівых даручэньнях “Расабаронэкспарту”: “Мы паставім ўсё, што яны захочуць. Няма ніякіх абмежаваньняў на пастаўку узбраеньняў у Беларусь”.
Генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэйвіс абмеркаваў зь міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым жаданьне Беларусі ўзяць удзел у працы Рады Эўропы.
Амэрыканскі грамадзянін Эмануіл Зэльцэр будзе адбываць пакараньне ў магілёўскай калёніі, а яго сакратарку Ўладлену Функ адправяць у калёнію ў Гомель.
Прэм’ер-міністар Беларусі знаходзіцца зь візытам у Латвіі. У ліпені прэм'ер-міністар Латвіі Іварс Годманіс сустракаўся зь Сяргеем Сідорскім у будынку латвійскай памежнай аховы на КПП.
У інтэрвію “The Wallstreet Journal” кіраўнік Беларусі выказаў зацікаўленасьць у наладжваньні дыялёгу з ЗША. Прадстаўнікі дэмсілаў спадзяюцца на прынцыповасьць ЗША.
Гаворачы пра новага прэзыдэнта ЗША, А.Лукашэнка сказаў, што гэта “незашораны чалавек, які зможа больш рэальна паглядзець на сусьветную рэчаіснасьць”.
У Менску 13 лістапада адкрыецца канфэрэнцыя “Суседзтва і бясьпека: пэрспэктывы Беларусі ў Эўропе”. Яна арганізавана фондам “Навука і палітыка”(Бэрлін) і Нямецка-беларускім таварыствам пры падтрымцы амбасады Нямеччыны ў Беларусі.
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, апазыцыйны палітык Сяргей Скрабец дагэтуль ня можа ўладкавацца на працу.
Прэзыдэнт Польшчы ладзіць Вялікі баль прэзыдэнтаў. Кіраўніка Беларусі не запрасілі.
Крымінальную справу супраць апошняга фігуранта ў “справе 14-ці” перадалі ў суд. А.Баразенку вінавацяць у арганізацыі беспарадкаў.
Крымінальную справу супраць Аляксандра Баразенкі, апошняга фігуранта “справы 14-ці”, перадалі ў суд Цэнтральнага раёну Менску.
У судзе Ленінскага раёну Менску асудзілі 5 актывістаў “Маладога Фронту”, затрыманых 7 лістапада. Кожны зь іх атрымаў трое сутак арышту і быў адпушчаны ў залі суду.
У студзені 2007 г. сэнатар Джозэф Байдэн заявіў, што будзе змагацца за намінацыю ад Дэмакратычнай партыі на кандыдата ў прэзыдэнты.
Эўракамісія заявіла пра аднаўленьне перамоваў з Расеяй наконт пагадненьня аб партнэрстве з Эўразьвязам.
“Тыдзень з Радыё Свабода” – штотыднёвая аналітычная перадача на незалежным тэлеканале Белсат.
10 лістапада ў Салігорску да вядомай праваабаронцы Яны Паляковай прыйшоў міліцыянт і запатрабаваў ісьці зь ім у суд.
У судзе Ленінскага раёну Менску, які знаходзіцца ў будынку Дома правасудзьдзя, сёньня судзяць моладзевых актывістаў, затрыманых 7 лістапада. Аляксей Янушэўскі атрымаў трое сутак арышту.
Сёньня старшыня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва быў выкліканы ў пракуратуру Барысаўскага раёну.
Наста Палажанка і Антон Русін атрымалі трое сутак арышту. Палажанку судзіў судзьдзя Міхаіл Хома, Антона Русіна – судзьдзя Валянціна Зінкевіч.
Актывісты "Маладога Фронту" правялі пікет каля будынку Дома правасудзьдзя.
Прэсавая служба кіраўніка беларускага ўраду паведамляе, што 12 лістапада “па запрашэньні латвійскага боку адбудзецца рабочы візыт у Рыгу прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага”.
"Аляксандру Лукашэнку трэба даць магчымасьць прадэманстраваць жаданьне ня толькі зьмяніць адносіны з Эўропай, але і ўрэгуляваць унутраную сытуацыю", — лічыць старшыня інстытута "Адкрытае грамадзтва" Джордж Сорас.
У судзе Ленінскага раёну Менску сёньня будуць судзіць моладзевых актывістаў, якіх затрымалі 7 лістапада насупраць будынку КДБ. Яны трымалі расьцяжку: “Камунізм пад трыбунал!”.
Нядаўна Мішэл Абама сказала, што ня будзе дамагацца нейкай палітычнай ролі для сябе. Адкуль узялася першая амэрыканская чарнаскурая першая дама?
Мядзьведзеў хоча перайсьці ў разьліках з краінамі СНД з даляра на расейскі рубель. Ці пагражае ініцыятыва фінансавай сыстэме Беларусі?
Сябры руху “Маладая Беларусь”Алесь Круткін і Сяргей Мартынюк разгарнулі ў цэнтры Полацку нацыянальны сьцяг, і праз 10 хвілін іх забралі ў пастарунак.
Загрузіць яшчэ