Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ сустрэўся з прэзыдэнцкім памочнікам


Сустрэча з памочнікам прэзыдэнта, начальнікам галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня прэзыдэнцкай адміністрацыі Усеваладам Янчэўскім адбылася з ініцыятывы ГА “БАЖ” 26 лістапада і доўжылася больш за гадзіну.


Вяртаньне недзяржаўнай прэсы ў дзяржаўныя сыстэмы распаўсюду і практыка прымяненьня заканадаўства аб барацьбе з экстрэмізмам сталі галоўнымі тэмамі размовы.

Паводле кіраўніцы арганізацыі Жанны Літвіной, гутарка тычылася таксама акрэдытацыі карэспандэнтаў замежных мэдыяў, ператрусаў 27 сакавіка 2008 году, доступу журналістаў да інфармацыі з афіцыйных крыніц, узроўню журналісцкай адукацыі ў Беларусі, рэгуляваньня Інтэрнэту і адпаведнасьці беларускага заканадаўства ў галіне СМІ міжнародным стандартам.

У.Янчэўскі задаваў шмат дадатковых пытаньняў. Яго, у прыватнасьці, цікавілі затрыманне часопіса «Arche» (у кантэксце размовы пра практыку прымянення закона "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму"), умовы працы рэгіянальных газэт, прафэсійны ўзровень журналістаў.

“Ва ўсялякім разе, упершыню за апошняе дзесяцігодзьдзе нас выслухоўвалі. Канешне, мы не атрымалі гарантый, што ўсе нашы прыярытэтныя праблемы будуць зараз вырашаныя. Але колькасьць пытаньняў і праяўленая суразмоўцам зацікаўленасьць даюць надзею на пэўныя зрухі”, - цытуе прэс-служба “БАЖ” Жанну Літвіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG