Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандра Баразенку будуць судзіць 8 сьнежня


Аляксандар Баразенка
Аляксандар Баразенка

Працэс над Аляксандрам Баразенкам, які прызначаны на панядзелак, 8 сьнежня, адбудзецца ў судзе Цэнтральнага раёна Менску.


Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на адваката падсуднага Паўла Сапелку.

Судзіць А.Баразенку будзе Натальля Вайцяховіч. Раней меркавалася, што працэс будзе весьці судзьдзя Валеры Есьман, аднак яго імя згадана Аляксандрам Лукашэнкам на нарадзе па барацьбе з карупцыяй 13 лістапада.

Грамадзскія актывісты кожны дзень — пакуль Аляксандр Баразенка ня выйдзе на волю збіраюцца ладзіць— а 19-й гадзіне ладзіцца пікеты каля СІЗА.

Аляксандар Баразенка зьяўляецца фігурантам "справы чатырнаццаці". Ад 27 кастрычніка яго трымаюць пад вартай у Менскім сьледчым ізалятары. Хлопца, як і 13 пакараных у справе, абвінавачваюць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта пацягнулі масавыя беспарадкі падчас акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня.

Аляксандр Баразенка зьяўляецца студэнтам Уроцлаўскага ўнівэрсытэту, дзе вучыцца па праграме Кастуся Каліноўскага. Ён не наведваў сьледчы камітэт разам зь іншымі фігурантамі справы, бо здаваў сэсію.

Раней у “справе 14-ці” 13 чалавек пакаралі штрафамі і абмежаваньнем волі да двух гадоў.




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG