Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну Менску затрымалі некалькі чалавек, якія стаялі з партрэтамі Аляксандра Баразенкі каля сьледчага ізалятара. Сярод удзельнікаў акцыі салідарнасьці была цётка А.Баразенкі.
Сёньня ў Вільні скончылася двухдзённая канфэрэнцыя беларускай дэмакратычнай апазыцыі і экспэртаў.
23 лістапада культурніцкая камісія Партыі БНФ ладзіць адзначэньне ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну.
Актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь” правялі 21 лістапада чарговую акцыю салідарнасьці з Аляксандрам Баразенкам і ў чарговы раз былі затрыманыя.
Аляксандар Лукашэнка, як паведамляе сёньня ягоная прэсавая служба, падпісаў два ўказы, скіраваныя на “канструктыўны і ўсебаковы дыялёг з Эўрапейскім Зьвязам”.
Каля 80 тысяч студэнтаў выйшла сёньня на вуліцы вэнэсуэльскіх гарадоў, каб папярэдзіць прэзыдэнта Уга Чавэса, што з чарговымі выбарамі ў краіне яму ня пойдзе так лёгка, як з папярэднімі.
“Наша ніва” і “Народная воля” вяртаюцца ў газэтныя шапікі. Андрэй Дынько: “Гэта перамога ўсяго дэмакратычнага грамадзтва, якое вытрывала”.
У калёнцы камэнтароў амэрыканскай газэты The New York Times сёньня зьявіўся артыкул, які цьвердзіць, што цяперашняя маскоўская палітыка нацэленая на падтрыманьне "новай халоднай вайны".
У пятніцу ў Вільні пачалася двухдзённая канфэрэнцыя беларускай дэмакратычнай апазыцыі і экспэртаў.
Недзяржаўным газэтам абяцаюць адчыніць друкарні, уключыць іх у падпісны каталёг і сыстэму распаўсюджваньня Белсаюздруку.
За гэты час яны разгледзелі 4 законапраекты і атрымалі пасьведчаньні дэпутатаў.
Сёньня ў Вільні пры падтрымцы Рады Эўропы пачынаецца вялікая апазыцыйная канфэрэнцыя.
Cёньня новаабраная Палата прадстаўнікоў пачне разгляд законапраектаў. Пакуль у парадку дня пытаньне прызнаньня незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі ня значыцца.
20-га лістапада ў турэмным шпіталі 15-й магілёўскай калёніі прайшла сустрэча Эманула Зэльцэра з прэс-аташэ амбасады ЗША ў Беларусі Кэрэлайн Сэвідж.
Моладзевыя актывісты Партыі БНФ правялі флэш-моб на Камароўскім рынку ў Менску.
Аляксандар Баразенка пасьля сямі дзён галадоўкі пагадзіўся спыніць акцыю пратэсту. Неўзабаве яго будуць судзіць.
Сёньня суд Сеньненскага раёну наклаў штраф – 700 тысяч рублёў – на сябра ўчастковай выбарчай камісіі Натальлю Нікіціну.
Спадар Жукоўскі мусіць вярнуць на рахунак Буда-Кашалёўскага райвыканкаму больш як мільён семсот тысяч рублёў, якія былі выкарыстаныя на перадвыбарчыя ўлёткі.
Супрацоўнікі аховы Вярхоўнага суду затрымалі дзьвюх актывістак “Маладога фронту” Насту Палажанку і непаўналетнюю Юлію Міхайлаву.
Зьмітра Кухлея, актывіста руху “За свабоду”, адміністрацыя “Мастоўдрэву” папярэдзіла, што кантракт зь ім, які мае скончыцца ў сьнежні, падоўжаны ня будзе.
Пра гэта сёньня заявіла на прэс-канфэрэнцыі амбасадарка Латвіі ў Беларусі Майра Мора.
Лукашэнка выказаўся за стварэньне працоўных лягераў для бацькоў, што ня плацяць дзяржаве за ўтрыманьне сваіх дзяцей. Да чаго могуць прывесьці гэтыя намеры?
У Слонімскім раённым судзе разглядаецца пазоў былога кандыдата ў дэпутаты Івана Шэгі да старшыні й сакратара Чкалаўскай участковай выбарчай камісіі № 17.
Шэраг чыноўнікаў, прозьвішчы якіх назваў Аляксандар Лукашэнка на нарадзе, прысьвечанай барацьбе з карупцыяй, дагэтуль застаюцца на сваіх пасадах.
Апошнімі тыднямі актывізавалася дыскусія пра тое, хто можа стаць кандыдатам у прэзыдэнты ад апазыцыі і колькі ўвогуле можа быць гэтых кандыдатаў.
Аляксандар Лукашэнка лічыць неабходным стварыць працоўныя лягеры для нядбайных бацькоў, якія ня хочуць сплачваць дзяржаве выдаткі на ўтрыманьне дзяцей.
Індывідуальныя прадпрымальнікі пачалі падрыхтоўку да страйку, мітынгу і шэсьця. Гэтыя акцыі маюць адбыцца ў Менску 10 і 15 сьнежня.
У кватэру, якую арандуе Аляксандар Мілінкевіч, прыйшлі судовыя выканаўцы й перапісалі ўсю маёмасьць. Пры гэтым фармальна маёмасьць перапісвалася ў нейкага сп. Пыжкова. <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />
Сідорскі ўжо наведаў Палату лордаў і правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з лордам-мэрам Лёнданскага сіці.
Магілёўскі гарвыканкам сёмы раз адмовіўся рэгістраваць гарадзкую суполку незалежнага Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці і іншых галін гаспадаркі.
Кааліцыя дэмакратычных сіл Магілёўшчыны патрабуе адстаўкі цяперашняга кіраўніцтва Аб’яднанай кааліцыі дэмакратычных сіл Беларусі.
Перад будынкам, дзе праходзіць Беларускі інвэстыцыйны форум, сёньня раздавалі газэту “Звон”.
Сёньня брытанская газэта “Financial Times” друкуе вялікае інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам.
Былы старшыня Клімавіцкага раённага суду Ігар Цішкін папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы, паведаміў Белсат.
Пра гэта паведаміла "Свабодзе" маці Аляксандра Алена Баразенка. Зьняволены фігурант "працэсу 14-ці" мае намер трымаць галадоўку, пакуль яго не вызваляць.
Тое, што Беларусь сёньня хоча патлумачыць у Лёндане сьвету, што дзьверы краіны адчынены для замежных інвэстараў — гэта важны і правільны крок.
Сёньня ў Міжнародны дзень студэнта ахоўнікі Беларускага тэхнічнага ўнівэрсытэту затрымалі пяць моладзевых актывістаў Партыі БНФ і аднаго фотажурналіста.
Прызначаны на сёньня ў суд на спагнаньне “выбарчых” грошай з былога кандыдата ў дэпутаты ад АДС гамельчука Кастуся Жукоўскага перанесены на 20 лістапада.
"Мала таго, што яны вельмі дарагія і шмат грошай каштуе іх утрыманьне, але з вайсковага пункту гледжаньня — навошта яны?"
23 лістапада сябры Партыі БНФ, а таксама дэмакратычныя актывісты Беларусі ўшануюць памяць слуцкіх паўстанцаў.
Амаль 300 дзён служыць у транспартных войсках у Жлобіне былы студэнт-выдатнік Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны Зьміцер Жалезьнічэнка.
Мастоўскія актывісты руху “За свабоду” і “Маладога фронту” распаўсюдзілі 16 лістапада сярод насельніцтва чатырыста асобнікаў брашуры з дванаццацьцю прапановамі Эўразьвязу да народу і ўраду Беларусі.
Гомельскі грамадзкі актывіст Уладзімер Кацора праз суд дамагаецца выкананьня рашэньня Камітэту ААН па правах чалавека на аднаўленьне абласнога грамадзкага аб'яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы”.
Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі сёньня выступіць у парлямэнце Вялікабрытаніі.
Былы студэнт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, а цяпер салдат транспартных войскаў у Жлобіне Зьміцер Жалезьнічэнка накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.
“Тыдзень з Радыё Свабода” – штотыднёвая аналітычная перадача на незалежным тэлеканале "Белсат".
Мілінкевіч: “Я ўпэўнены, што ўлада прыйдзе да неабходнасьці размовы з дэмсіламі, бо мы прадстаўляем найбольш актыўную, інфармаваную частку грамадзтва”.
У Менску завяршыўся нямецка-беларускі форум “Суседзтва і бясьпека: пэрспэктывы Беларусі ў Эўропе”.
Амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра прывезьлі ў Магілёўскую калёнію № 15 і адразу паклалі ў шпіталь пры калёніі.
У Вашынгтоне пачаўся саміт кіраўнікоў 20-ці найбольш разьвітых краінаў сьвету, якія маюць намер распрацаваць плян захадаў у барацьбе з глябальным фінансавым крызісам.
Загрузіць яшчэ