Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курсы даляра і эўра ў Беларусі абнавілі гадавы максымум


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Даляр ЗША, эўра і кітайскі юань даражэюць другі дзень запар на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы. Курсы даляра і эўра абнавілі гадавыя максымумы, заўважыў «Позірк».

Афіцыйны курс даляра ЗША ў Беларусі 9 кастрычніка вырас да 3,2909 рубля (на 0,0057; +0,17%), зноў абнавіўшы гадавы максымум, зафіксаваны днём раней.

Эўра падаражэў да 3,6446 рубля (на 0,0253 рубля; +0,70%) і таксама абнавіў гадавы максымум.

Курс юаня вырас да 4,7308 рубля за 10 (на 0,0285 рубля; +0,61%).

Тым часам расейскі рубель патаньнеў да 3,4345 беларускага рубля за 100 расейскіх (мінус 0,0127 рубля; −0,37%).

Толькі за мінулы тыдзень даляр падаражэў на 0,12% (з 3,2163 да 3,2524), эўра — на 0,42% (з 3,605 да 3,6200), юань — на 0,63% (з 4,6307 да 4,6600 за 10); тым часам курс расейскага рубля зьнізіўся на 0,52% (з 3,4762 да 3,4581 за 100).

За 9 месяцаў 2024 году афіцыйны курс даляра ў Беларусі вырас на 1,06% (з 3,1771 рубля ў студзені да 3,2113 рубля ў верасьні) — гэта шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

За 2023 год курс даляра вырас на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля) — гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы пасьля Расеі, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 сьнежня 2022 і 31 сьнежня 2023 году.

Пры гэтым беларускія ўлады разьлічваюць, што курс даляра ў 2025 годзе не перавысіць 3,35-3,37 рубля — паводле дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Васіля Панасюка, «з такога разьліку фармуецца бюджэт» Беларусі на наступны год.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG