Зборная Беларусі ў пляжным футболе без барацьбы выйшла ў чвэрцьфінал адбору на першынство сьвету. Зборная Літвы адмовілася гуляць супраць Беларусі празь яе саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны, піша Delfi.
«Каштоўнасьці ў гэтым выпадку для нас застаюцца вышэйшымі за спорт», — сказаў прэзыдэнт літоўскай фэдэрацыі Эдгарас Станкявічус.
Гэта ўжо ня першы выпадак, калі замежныя каманды адмаўляюцца гуляць зь беларусамі. Раней зборная Эстоніі адмовілася гуляць супраць Беларусі ў ¼ фіналу Эўралігі пляжнага футболу.
Першай камандай, якая адмовілася выходзіць на поле супраць беларускіх атлетаў, стала жаночая футбольная зборная Літвы. У адборавым турніры да чэмпіянату сьвету літоўкі нават коштам дзьвюх тэхнічных паразаў вырашылі не гуляць супраць Беларусі.
24 лютага 2022 году Расея пачала поўнамаштабную фазу вайны супраць Украіны, напад адбыўся і з тэрыторыі Беларусі. Аляксандар Лукашэнка ня раз публічна падтрымліваў дзеяньні расейцаў і адзначаўся антыўкраінскімі заявамі.
Форум