У судзе Ленінскага раёну Берасьця 7 кастрычніка агучылі чарговы масавы прысуд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадскі парадак»), паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
Судзьдзя Аляксандар Семянчук за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 году прызначыў пяці берасьцейцам тэрміны ад двух гадоў «хатняй хіміі» да паўтара года калёніі.
Як піша «Вясна», у выніку суду прызначылі:
- Эльвіры Ламанос — два гады «хіміі»;
- Аляксандру Пратасюку — адзін год калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
- Тацьцяне Бандарук — два гады «хатняй хіміі»;
- Аляксею Мартынаву — адзін год шэсьць месяцаў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
- Вячаславу Грабінскаму — тры гады «хатняй хіміі».
Істота абвінавачваньня супраць усіх палягала ў тым, што яны 10 жніўня 2020 году ў Берасьці «выкрыквалі лёзунгі, сьвісьцелі, пляскалі ў далоні, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, выходзілі на праезную частку». Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадзкі парадак.
Такім чынам, ужо вядома пра 58 чалавек, якія атрымалі тэрміны паводле арт. 342 КК за пратэсты 10 жніўня 2020 году ў Берасьці.
Форум