Унівэрсытэты Беларусі працягваюць набор абітурыентаў на платную форму падрыхтоўкі. А вось конкурс на бюджэтныя месцы ўжо завершаны і ВНУ падводзяць вынікі ўступнай кампаніі 2024 году.
Мэтавы набор у беларускія ўнівэрсытэты адбываецца па асобным конкурсе, абітурыенты здаюць толькі ўнутраны экзамен. Расказваем, як зьмяніўся такі варыянт паступленьня за некалькі гадоў.
На студэнтаў, якія маюць ільготы па разьмеркаваньні, гэтае новаўвядзеньне распаўсюджвацца не павінна.
Прапанова тычыцца больш як 3000 студэнтаў.
Даўгаўпілскі ўнівэрсытэт вылучыў некалькі бюджэтных месцаў у магістратуры для беларускіх студэнтаў і зьмякчыў патрабаваньні да апастылізацыі дакумэнтаў — дамоўленасьці дасягнутыя па выніках сустрэчы Ціханоўскай з кіраўніцтвам ВНУ.
Што такое паны-рада або Рада Вялікага Княства Літоўскага? Што такое вузкая рада паноў-рады? І чаму на пачатку існаваньня гэтай структуры там не было русінскай арыстакратыі, толькі балцкая? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Нінай Скеп’ян.
У Вільні прайшла канфэрэнцыя «Парушэньні правоў дзяцей беларускай дзяржавай».
Міжнародны інстытут кіраваньня і прадпрымальніцтва (МІКП) зьмяніў уласьніка. Новымі ўладальнікамі ВНУ сталі грамадзяне Кітая.
У Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце адкрываецца новая гістарычная праграма. Свабода даведалася, у чым яе асаблівасьці, а таксама пра тое, што ў ВНУ засталося беларускага.
Астатнія студэнты працягнуць навучаньне.
У Беларусі закрываецца яшчэ адна прыватная ВНУ — Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасьці (ІПД). Пра гэта піша «Зеркало».
БІП — Унівэрсытэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналёгій закрываецца з 30 жніўня. Прыгадалі, якія яшчэ прыватныя ВНУ былі ў Беларусі і чаму яны пазакрываліся.
У беларускіх школах прайшлі выпускныя вечары. Тыя выпускнікі, якія хочуць паступаць вучыцца далей за мяжу, сутыкнуліся сёлета з новымі праблемамі — ім не выдаюць патрэбных дакумэнтаў. Дзе беларусам могуць пайсьці насустрач?
З 30 жніўня 2024 года закрываецца адна з найстарэйшых прыватных ВНУ Беларусі — «БІП — Унівэрсытэт права і сацыяльных тэхналёгій».
З ініцыятывай выступіла дырэктарка ліцэю Тацяна Мамчыц.
Дванаццаць чалавек не зьявіліся на першы цэнтралізаваны экзамэн з прычыны прызыву ў войска. Tochka.by спытала ў Мінадукацыі, як такое магчыма.
Стыпэндыяты будуць атрымліваць штомесячную стыпэндыю на працягу тэрміну праграмы, якая адпавядае мясцовай шкале заработнай платы.
Пракуроры праверылі арганізацыю харчаваньня ў дзіцячых садках і школах Гомельскай вобласьці і знайшлі шматлікія парушэньні.
Сярэдні тэставы бал па расейскай мове склаў 63,3 бала, па беларускай мове — 61,7 бала.
У анэксаваным Расеяй Крыме ўжо восьмы раз праходзіць міжнародны сымпозыюм «Расейская мова ў полікультурным сьвеце», які сёлета прымеркаваны да 225-й гадавіны з дня нараджэньня Аляксандра Пушкіна.
У так званых вайскова-патрыятычных клюбах у Беларусі цяпер будуць вучыць і журналістыцы. А дакладней, дзяржаўнай прапагандзе, якую рэжым Лукашэнкі называе журналістыкай.
Сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага экзамэну, які 55,5 тысяч выпускнікоў школ сёлета праходзілі па 13 профільных вучэбных прадметах.
У 2018 годзе БДУ займаў 354-е месца.
Міністэрства адукацыі Беларусі разглядае магчымасьць прастаўляць апастыль на працягу аднаго працоўнага дня, паведаміла прэс-служба ведамства.
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская наведала віленскую гімназію імя Францішка Скарыны, дзе ўзяла ўдзел ва ўрачыстасьцях з нагоды заканчэньня навучальнага году.
30 траўня ў Беларусі прайшло цэнтралізаванае тэставаньне (ЦТ) і цэнтралізаваныя экзамэны (ЦЭ) па беларускай і расейскай мовах, паведаміла Міністэрства адукацыі Беларусі.
У якой канкрэтна краіне, пакуль невядома. Ва ўнівэрсытэце ня будзе бакаляўрыяту, толькі магістратура і дактарантура. Ідэя стварэньня БНДУ належыць беларускім навукоўцам-гуманітарыям, якія апынуліся ў выгнаньні.
Пасяджэньне Міністэрства адукацыі Польшчы з удзелам кураторыюмаў (мясцовых аддзелаў адукацыі) прайшло 24 траўня. Аднак праблему беларусаў ня вырашылі.
Гэта чарговы набор у гэтую школу, якая працуе з кастрычніка 2020 году.
У Беларусі зноў увялі строгія правілы правядзеньня выпускных вечарынаў. Улады расьпісалі нават маршруты сустрэчы сьвітаньня і сцэнары «масавых гуляньняў».
Замест «гісторыі Беларусі» 10-клясьнікі будуць вывучаць «Гісторыю Беларусі ў кантэксьце ўсясьветнай гісторыі». Расказваем, як у краіне пастаянна перапісваюцца падручнікі па гісторыі і зьмяняюцца праграмы.
Расказваем, зь якімі перашкодамі сутыкнуліся сёлета абітурыенты, якія хочуць паступаць вучыцца за мяжу. Беларускі бок не выдае ім патрэбных дакумэнтаў.
15–17 мая ў Менску праходзіць экспэртна-кансультацыйная беларуска-расейская рада, дзе абмяркоўваецца «максымальная збалянсаванасьць» выкладаньня гісторыі ў школах, прафтэхустановах і ВНУ РФ і Беларусі.
Раней рэжым Лукашэнкі пастанавіў не выдаваць беларускім абітурыентам даведкі, якія дазваляюць ім ехаць на вучобу за мяжу.
Цэнтар беларускай салідарнасьці запрашае дзяцей беларусаў на бясплатную падрыхтоўку да іспытаў па матэматыцы і ангельскай мове пасьля 8 клясы польскай школы.
Завяршаецца набор на стыпэндыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага для беларусаў, паведамляе Цэнтар Беларускай Салідарнасьці.
Гэта прадугледжана зьменамі ў пастанову Міністэрства адукацыі «Аб дзіцячым доме, дзіцячай вёсцы, дзіцячым мястэчку».
Дзяржаўная камісія па кантролі за падрыхтоўкай і правядзеньнем усіх этапаў уступнай кампаніі ў 2024 годзе створаная ўказам Аляксандра Лукашэнкі № 194, паведамляе ягоная прэс-служба.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская прапанавала арганізаваць праграму па вывучэньні Беларусі ў Гарвардзкім унівэрсытэце (ЗША) — адной з самых прэстыжных вышэйшых навучальных устаноў сьвету.
9 Траўня, па вэрсіі ідэолягаў і чыноўнікаў ад адукацыі, пачалося яшчэ ў сакавіку. Менавіта з сакавіка па канец траўня сёлета расьпісаныя пляны сьвяткаваньня Дня Перамогі ў школах. Паглядзелі, што там адбываецца, і пагутарылі з бацькамі.
Беларускім школьнікам прапанавалі пісаць цытаты Аляксандра Лукашэнкі на ўсебеларускай дыктоўцы «Я раскажу пра Перамогу». Пра гэта піша выданьне «Флагшток».
У Міністэрстве адукацыі Беларусі падвялі вынікі рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставаньне-2024. Сёлета для ўдзелу ў ЦТ зарэгістраваліся 54,9 тысячы абітурыентаў. Рэгістрацыя праходзіла з 9 па 22 красавіка.
23 красавіка Ўладзімеру Конану магло б споўніцца 90. Пра знакавую постаць беларушчыны, гісторыка, літаратуразнаўца, фальклярыста, доктара філязофіі, прафэсара ўспамінаюць ягоныя калегі, сябры, выхаванцы.
Каля тысячы пераможцаў унівэрсытэцкіх алімпіядаў рэкамэндаваныя для паступленьня без іспытаў на «запатрабаваныя эканомікай спэцыяльнасьці» ў 21 рэгіянальную ВНУ.
Студэнтам прапануюць працягнуць навучаньне ў ЭГУ на спэцыяльнасьці «Інфарматыка» або перайсьці ў іншыя ВНУ.
Сёлета выпускныя ў Беларусі пройдуць 14 чэрвеня. 11-ю клясу заканчваюць 58 тысяч школьнікаў. Расказваем, чаго ад выпускнога чакаюць школьнікі і бацькі.
Замест паняцьця «эўрапейскае права» ўнесьлі «права рэгіянальнай інтэграцыі».
Ідэалягічнай апрацоўкі ў школах Беларусі будзе яшчэ больш — у пачатковых клясах уводзяць факультатыў «Азбука маральнасьці». І ня варта спадзявацца, нібыта гэта нейкая нэўтральная падзея, бо ў рэальнасьці гэта яшчэ адзін спосаб падвысіць ідэалягічны ціск на дзяцей і іх бацькоў.
Ці ведаеце вы, што ў гады Другой Сусьветнай вайны кіраўнік БССР Панцеляймон Панамарэнка спрабаваў стварыць беларускую армію? Пра тое, ці яму гэта ўдалося, а таксама пра шмат што яшчэ, мы пагаворым зь беларуска-польскім гісторыкам зь Беластоку прафэсарам Яўгенам Мірановічам.
У Расею на навучаньне вайсковым спэцыяльнасьцям плянуюць накіраваць 113 беларускіх абітурыентаў.
Загрузіць яшчэ