Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Застаўся дзень, каб падацца на стыпэндыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага


Архіўнае фота: удзельнікі праграмы Кастуся Каліноўскага, другі выпуск. У цэнтры - журналістка Ганна Любакова
Архіўнае фота: удзельнікі праграмы Кастуся Каліноўскага, другі выпуск. У цэнтры - журналістка Ганна Любакова

Завяршаецца набор на стыпэндыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага для беларусаў, паведамляе Цэнтар Беларускай Салідарнасьці.

Падаць заяўку могуць беларусы:

  • якія ў год прыёму або ў год, што папярэднічаў яму, былі адлічаныя зь беларускіх ВНУ па палітычных прычынах
  • якія па палітычных прычынах ня могуць навучацца ў Беларусі
  • якія зьяўляюцца выпускнікамі незалежнага Гуманітарнага ліцэю ім. Якуба Коласа ў Менску.

Кандыдаты, якія не валодаюць польскай мовай, пасьля завяршэньня моўных курсаў павінны будуць самастойна паступіць у абраны ВНУ, выконваючы ўсе патрабаваньні для замежнікаў.

Памер стыпэндыі складае 1250 злотых для студэнтаў, якія навучаюцца на моўным курсе і на першым узроўні вышэйшай адукацыі, а таксама 1500 злотых для студэнтаў магістратуры. Заяўкі на праграму прымаюцца да 15 траўня 2024 году, нагадвае Цэнтар Беларускай Салідарнасьці.

  • Стыпэндыяльная праграма ўраду Польскай Рэспублікі імя Кастуся Каліноўскага пад патранатам прэм’ер-міністра Польшчы — праграма дапамогі беларускай моладзі, створаная пры падтрымцы ўраду Польшчы ў сакавіку 2006 году. Яе ініцыяваў беларускі палітык Аляксандар Мілінкевіч. Створаная з мэтай дапамогі студэнтам, выключаным зь беларускіх навучальных установаў з палітычных прычынаў, зь цягам часу праграма стала даступнай для асобаў, якія ня маюць магчымасьці навучацца ў Беларусі праз свае палітычныя погляды і ўдзел у руху па абароне дэмакратыі і правоў чалавека. Праграма ўяўляе сабой падрыхтоўчыя гадавыя моўныя курсы польскай мовы ўзроўню B2 для далейшага паступленьня ў польскія ВНУ (само паступленьне праграма не гарантуе, паступленьне адбываецца на роўных з палякамі ўмовах).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG