Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода прымае заяўкі на Рэгіянальную стыпэндыю для беларускіх журналістаў


Перад пачаткам урачыстай імпрэзы з нагоды 70-годзьдзя Беларускай службы Радыё Свабода ў літоўскім Сейме. Вільня, 22 траўня 2024
Перад пачаткам урачыстай імпрэзы з нагоды 70-годзьдзя Беларускай службы Радыё Свабода ў літоўскім Сейме. Вільня, 22 траўня 2024

Прыём заявак на Рэгіянальную журналісцкую стыпэндыю Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (RFE/RL Regional Reporting Fellowship) на 2024–2025 акадэмічны год адкрыты.

Мэта стыпэндыі — забясьпечыць журналістаў-пачаткоўцаў з краінаў Заходніх Балкан і Усходняй Эўропы навыкамі і рэдакцыйным досьведам, неабходнымі для таго, каб стаць лідэрамі прафесійнай, незалежнай і этычнай прэсы.

Свабодныя і актыўныя мэдыя ёсьць гарантыяй супраць дэзынфармацыі, спрыяючы эфэктыўнаму кіраваньню і рэгіянальнай стабільнасьці. Рэгіянальная журналісцкая стыпэндыя кіруецца місіяй Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа — прадстаўляць дакладную незалежную журналістыку ў падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека. Праграма фінансуецца за кошт гранту Дзярждэпартамэнта ЗША.

  • Тэрмін стыпэндыі: 1 лістапада 2024-га — 30 чэрвеня 2025 г.
  • Дэдлайн падачы заявак: 1 ліпеня 2024 г.
  • Абвяшчэньне вынікаў адбору да 31 жніўня 2024 г.

Праграма стыпэндыі

Стыпэндыяты правядуць восем месяцаў у рэгіянальным бюро Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (для беларускіх журналістаў — у Вільні), дзе яны пройдуць навучаньне, зробяць унёсак у штодзённую працу службы, у якую яны ўладкаваныя, і атрымаюць мэнтарства ад дасьведчаных калег. Падчас другой паловы праграмы стыпэндыяты правядуць два тыдні ў штаб-кватэры Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ў Празе, каб прайсьці дадатковую падрыхтоўку.

Стыпэндыяты будуць атрымліваць штомесячную стыпэндыю на працягу тэрміну праграмы, якая адпавядае мясцовай шкале заработнай платы, працоўнае месца ў адпаведным бюро Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода.

Патрабаваньні да кандыдатаў:

  • мець журналісцкую або сумежную адукацыю;
  • мець ня менш за два гады досьведу працы ў журналістыцы;
  • падзяляць місію Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода;
  • валоданне ангельскай мовай не чакаецца, але пажадана практычнае яе веданьне.

Прымаюцца заяўкі ад журналістаў з Армэніі, Беларусі, Босніі і Герцагавіны, Грузіі, Косава, Малдовы, Паўночнай Македоніі, Сэрбіі і Ўкраіны.

  • У выпадку Беларусі могуць падаваць заяўкі толькі журналісты, якія цяпер пражываюць за межамі краіны.

Як падаць заяўку

Поўная заяўка павінна ўключаць наступныя матэрыялы:

  • рэзюмэ,
  • матывацыйны ліст,
  • 2 узоры працы.

Матэрыялы заяўкі павінны быць напісаныя на мове роднай краіны, але неабходна падаць копію рэзюмэ на ангельскай мове. Дакумэнты трэба накіроўваць праз партал онлайн-заяўкі.

З кандыдатамі, якія ўвайшлі ў кароткі сьпіс, зьвяжуцца і папросяць узяць удзел у тэлефонным, онлайн- або асабістым інтэрвію.

Падрабязная інфармацыя тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG