Паводле Мінадукацыі, найбольш запатрабаванымі для праходжаньня ЦТ на гэты раз сталі наступныя прадметы:
- ангельская мова — 14,4 тысячы абітурыентаў,
- фізыка — 13,4 тысячы,
- матэматыка — 9,5 тысячы,
- расейская мова — 9,4 тысячы.
Зьвестак пра беларускую мову і іншыя прадметы ЦТ, на якія рэгістраваліся абітурыенты, Мінадукацыі не прыводзіць.
Сёлета ЦТ будзе праходзіць з 27 траўня па 6 чэрвеня:
- беларуская мова — 30 траўня;
- расейская мова — 30 траўня;
- грамадазнаўства — 27 траўня, 6 чэрвеня;
- матэматыка — 27 траўня, 3 чэрвеня;
- біялёгія — 27 траўня, 3 чэрвеня;
- замежная мова (ангельская, нямецкая, француская, гішпанская, кітайская) — 27 траўня, 3 чэрвеня;
- хімія — 27 траўня, 6 чэрвеня;
- фізыка — 27 траўня, 6 чэрвеня;
- гісторыя Беларусі — 27 траўня, 6 чэрвеня;
- геаграфія — 27 траўня, 3 чэрвеня;
- усясьветная гісторыя (найноўшы час) — 27 траўня, 3 чэрвеня.
У ведамстве нагадваюць, што абітурыентаў, якія з важкай прычыны ня змогуць прайсьці ЦТ у асноўныя дні, будуць перарэгістроўваць на рэзэрвовыя дні з 10 па 14 чэрвеня.
Выдача сэртыфікатаў ЦТ — 1 ліпеня.
Тэставаньне сёлета пройдзе на тэрыторыі 40 установаў адукацыі ў буйных раённых, абласных цэнтрах і сталіцы.