Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мінадукацыі Беларусі паабяцалі паскорыць прастаўленьне апастылю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства адукацыі Беларусі разглядае магчымасьць прастаўляць апастыль на працягу аднаго працоўнага дня, паведаміла прэс-служба ведамства.

Паведамляецца, што можа быць уведзены папярэдні запіс, электронная чарга для падачы дакумэнтаў на прастаўленьне апастылю.

Мінадукацыі падкрэсьлівае, што ў чэрвені графік прыёму і выдачы дакумэнтаў застанецца ранейшым, а аформленыя дакумэнты будуць выдавацца на наступны дзень пасьля падачы заявы.

Разам з тым на сайце ведамства ўказана, што дакумэнты прымаюць і выдаюць толькі па панядзелках.

Мінулай восеньню беларускія замежныя ўстановы былі пазбаўленыя права прастаўляць апастыль. У адпаведнасьці з указам № 278 ад 4 верасьня 2023 году апастыляваць дакумэнты цяпер могуць кампэтэнтныя органы (міністэрствы замежных спраў, адукацыі, юстыцыі, галоўныя ўпраўленьні юстыцыі Менска і абласьцей — у залежнасьці ад тыпу дакумэнту). Падаць дакумэнты на прастаўленьне апастылю можна толькі пры асабістым візыце або праз трэцюю асобу, на якую ёсьць даверанасьць, аформленая ў Беларусі.

З 1 студзеня 1993 году афіцыйныя дакумэнты, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі для выкарыстаньня на тэрыторыі 125 дзяржаў — удзельніц Гааскай канвэнцыі ад 5 кастрычніка 1961 году, легалізуюцца шляхам прастаўленьня апастылю.

Сьвятлана Ціханоўская заклікала аказаць усю магчымую дапамогу беларусам, якія з прычыны ўказу № 278 могуць сутыкнуцца з праблемамі пра легалізацыі ці аднаўленьні дакумэнтаў.

Некаторыя краіны ўжо прыслухаліся да гэтага закліку. Напрыклад, Чэхія ў студзені 2024 году прыпыніла патрабаваньне аб апастылізацыі дакумэнтаў для грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў краіне на падставе доўгатэрміновай візы, дазволу на часовае ці сталае пражываньне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG