Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі закрываюць яшчэ адну прыватную ВНУ


Ілюстрацыйнае фота. Студэнты Менскага інавацыйнага ўнівэрсытэту падчас страйку 11 лістапада 2019
Ілюстрацыйнае фота. Студэнты Менскага інавацыйнага ўнівэрсытэту падчас страйку 11 лістапада 2019

У Беларусі закрываецца яшчэ адна прыватная ВНУ — Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасьці (ІПД). Пра гэта піша «Зеркало».

На сайце ўнівэрсытэту паведамляецца, што рашэньне аб закрыцьці прыняло ягонае кіраўніцтва:

«Заснавальнікам і кіраўніцтвам ІПД прынятае рашэньне аб спыненьні адукацыйнай ліцэнзаванай дзейнасьці з 1 верасьня 2024 году. У сувязі з гэтым ІПД ня будзе ажыцьцяўляць прыём абітурыентаў у 2024 годзе».

У ІПД адзначылі, што для працягу навучаньня па выбранай спэцыяльнасьці ўсе студэнты будуць пераведзеныя ў іншыя ВНУ.

  • Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасьці зьявіўся ў 1992 годзе з ініцыятывы Навукова-тэхнічнага таварыства будаўнікоў Беларусі. У 1993 годзе ў арандаваных клясах Беларускай політэхнічнай акадэміі, політэхнікуму і архітэктурна-будаўнічага тэхнікуму ў камэрцыйным інстытуце навучаліся 300 чалавек. На выхадзе па заканчэньні чатырох гадоў яны атрымлівалі дыплёмы мэнэджараў-камэрсантаў у розных сфэрах народнай гаспадаркі і прадпрымальнікаў у малым і сярэднім бізнэсе.
  • Тыдзень таму стала вядома пра закрыцьцё іншай беларускай прыватнай ВНУ — «БІП — Унівэрсытэт права і сацыяльных тэхналёгій».
  • БІП — найстарэйшая прыватная ВНУ Беларусі, яе адкрылі ў 1990 годзе. Тады ўстанова называлася Менская вышэйшая юрыдычная школа Саюзу юрыстаў БССР. У тым жа 1990-м адбыўся першы набор студэнтаў, толькі на завочную форму. А праз год — і на стацыянарнае навучаньне. ВНУ стварыў навуковец Сьцяпан Сокал. Да 2004 году ён быў яе рэктарам, потым — старшынём рады, яшчэ пазьней — дарадцам рэктара.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG