Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы для дзяцей беларусаў арганізавалі бясплатную падрыхтоўку да школьных іспытаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Цэнтар беларускай салідарнасьці запрашае дзяцей беларусаў на бясплатную падрыхтоўку да іспытаў па матэматыцы і ангельскай мове пасьля 8 клясы польскай школы.

Цяпер пачаўся набор вучняў, якія ўжо вясной 2025 году будуць здаваць іспыты ў 8 клясе школы па матэматыцы і ангельскай мове.

«У вашых дзяцей ёсьць неймаверная магчымасьць цэлы год рыхтавацца да іспытаў са спэцыялістамі найвышэйшага ўзроўню. І ўсё гэта абсалютна бясплатна», — кажуць у ЦБС.

Падрыхтоўка да іспытаў у 8 клясе па матэматыцы і ангельскай мове распачнецца 6 чэрвеня. Заняткі будуць праходзіць па чацьвяргах (18:00–19:00) і суботах (13:30–14:30) па адрасе: ul. Oleandrów, 6/2 у Варшаве.

Даведацца пра наяўнасьць вольных месцаў і запісацца на заняткі можна праз тэлефон: +48694532858 ці праз Telegram: @CBSschool.

Першыя бясплатныя заняткі для школьнікаў-беларусаў у Польшчы Цэнтар беларускай салідарнасьці арганізаваў на пачатку 2024 году. Тады на заняткі запрашалі дзяцей, якія сёлета вучацца ў 8 клясе, каб дапамагчы ім падрыхтавацца да іспытаў па ангельскай мове і матэматыцы. Заняткі пачаліся 13 і 25 студзеня адпаведна. Імаверна, з улікам сёлетняга досьведу праграму вырашылі пашырыць і зрабіць больш працяглай, каб школьнікі пасьпелі лепш падрыхтавацца.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG